Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Каманда па міні-футболе БЧ ўзначаліла турнірную табліцу чэмпіянату Беларусі

17 кастрычніка 2013

Сустрэча з «Гранітам» праходзіла ў рамках сёмага тура першынства краіны. Чыгуначнікі гулялі на хатняй арэне ў Гомелі — у спарткомплексе «Лакаматыў" і не расчаравалі сваіх балельшчыкаў.

Па выніках першага тайма чыгуначнікі былі наперадзе — 1:0. У другой палове гульні каманда БЧ здолела павялічыць сваю перавагу. Выніковы лік — 2:1 на карысць каманды БЧ. Лепшыя гульцы матчу — Мікіта Андрыеўскі і Дзмітрый Шулькiн .

Гэта сёмая перамога чыгуначнікаў у сямі матчах турніру.

У рамках восьмага тура чэмпіянату краіны каманда БЧ адправіцца на наступным тыдні ў Лунінец, дзе згуляе з «Базарам» .

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год