Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Перамовы кіраўніцтва Беларускай чыгункі з віцэ-прэзідэнтам ААТ «РЖД» Міхаілам Акулавым пройдуць сёння ў Мінску

07 жніўня 2013

Сёння ў Мінску пройдуць перамовы першага намесніка Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Міхайлюка з віцэ-прэзідэнтам ААТ «Расійскія чыгункі" - генеральным дырэктарам ААТ «Федэральная пасажырская кампанія» Міхаілам Акулавым.

У мерапрыемстве таксама прымуць удзел прадстаўнікі пагранічных і мытных камітэтаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

 

У ходзе сустрэчы плануецца разгледзець пытанні развіцця міжнародных чыгуначных пасажырскіх перавозак у зносінах Расія — краіны Заходняй Еўропы транзітам па тэрыторыі Беларусі. Бакі таксама абмяркуюць аптымізацыю працэдур перасячэння мяжы, магчымасці ўдасканалення тэхналогіі пагранічнага і мытнага кантролю і шэраг іншых пытанняў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам  БЧ

 

Да спісу навін за 2013 год