Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка працягвае электрыфікацыю участкаў IX-га Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора

26 жніўня 2013

У цяперашні час на ўчастку паміж Бабруйскам і Жлобінам падыходзяць да завяршэння работы па мантажы кантактнай сеткі і працягваюцца пусканаладачныя работы на цягавых падстанцыях.

 

Электрыфікацыя — важнейшы інвестыцыйны праект Беларускай чыгункі, які прадугледжаны Дзяржаўнай праграмай развіцця чыгуначнага транспарту Рэспублікі Беларусь на 2011—2015 гады. Агульная працягласць участкаў, што зноў падлягаюць электрыфiкацыi, складзе 387 кіламетраў і дасць магчымасць давесці долю электрыфікаваных чыгуначных ліній да 23%.

У адпаведнасці з тэхніка-эканамічным абгрунтаваннем рэалізацыя праекта дасць магчымасць знізіць эксплуатацыйныя выдаткі чыгункі, у прыватнасці скараціць спажыванне паліўна-энергетычных рэсурсаў на 6,7 млн. долараў ЗША ў год, павысіць вагавую норму цягніка на 19%, павялічыць маршрутную і тэхнічную хуткасць руху грузавых і пасажырскіх цягнікоў на 24%.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год