Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

За шэсць месяцаў 2013 Беларуская чыгунка перавезла амаль 50 млн пасажыраў

11 ліпеня 2013

Гэта папярэдняя адзнака за студзень-чэрвень 2013 года. Агульная колькасць перавезеных пасажыраў вырасла і склала 100,2% да аналагічнага перыяду 2012 года.

Найбольшая колькасць жадаючых скарыстацца паслугамі чыгуначнага транспарту традыцыйна адзначаецца ў летнія месяцы, а таксама ў выхадныя і святочныя дні. На аснове аналізу пасажырапатоку на найбольш запатрабаваных напрамках для зручнасці пасажыраў беларуская магістраль рэгулярна прызначае дадатковыя цягнікі.

 

У прыватнасці, у перыяд правядзення міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» з 09.07.2013 па 17.07.2013 прызначаны ў абарот цягнік № 34/33 Мінск-Віцебск. Нагадаем, што з Мінска састаў будзе адпраўляцца ў 11.55 і прыбываць у Віцебск у 15.41. Адпраўленне назад у Мінск з Віцебска ў 01.03, прыбыццё ў сталіцу 05.56. Такім чынам, жыхары Мінска і вобласці змогуць наведаць вячэрнія канцэрты ў Віцебску і вярнуцца ў сталіцу раніцай.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год