Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка завяршае праект па рэканструкцыі сартавальнай горкі на станцыі Калінкавічы

10 чэрвеня 2013

У канцы чэрвеня беларуская магістраль плануе завяршыць другую чаргу рэканструкцыі станцыі і ўвесці яе ў эксплуатацыю.

Рэканструкцыя сартавальнай горкі станцыі Калінкавічы — гэта ўкараненне на месцы старой немеханiзаванай горкі сучаснага аўтаматызаванага сартавальнага комплексу па расфармаванні і фарміраванні цягнікоў.

У цяперашні час тут ідзе праверка і адладка абсталявання. Да канца месяца плануецца завяршыць работы па пераўладкаванні цотнай гарлавіны прыёма-адпраўных пуцей Палескага парка, кладцы стрэлачных пераводаў, а таксама абсталяваць выхад з сартавальнай горкі на галоўныя пуці для адпраўлення няцотных цягнікоў.

 

Пры рэалізацыі праекта выкарыстоўваліся сучасныя тэхналогіі, сярод якіх сістэмы электраабагравання стрэлачных пераводаў, відэаназірання, асвятлення станцыі і шэраг іншых.

На станцыі ўжо выкананы работы па наладжаннi выцяжнога пуцi з пуцеправодам, зманціраваны 15 вагонных запавольнікаў айчыннай вытворчасці, дзве модульныя кампрэсарныя ўстаноўкі і паветраправодная сетка. Пабудаваны новы горачны пост з бытавымі памяшканнямі і трансфарматарная падстанцыя. Ўведзены ў эксплуатацыю сартавальна-адпраўныя пуцi, што дало магчымасць фарміраваць доўгасастаўныя цягнікi. Таксама ўкаранёны кіравальны вылічальны комплекс, які здольны ў аўтаматычным рэжыме задаваць маршрут руху вагонаў і рэгуляваць хуткасць іх скочвання з горкі, тым самым максімальна выкарыстоўваць ёмістасць пуцей. Поўная аўтаматызацыя роспуску вагонаў дазволіць вывесці з небяспечнай зоны рэгуліроўшчыкаў хуткасці руху вагонаў, выключыўшы іх удзел у працэсе тармажэння адчэпа.

Увогуле рэалізацыя праекта дасць магчымасць скараціць час апрацоўкі вагонаў, забяспечыць абслугоўванне грузавых саставаў да 100 і больш вагонаў, тым самым паскорыць прасоўванне грузапатоку па беларускай магістралі, павысіць прадукцыйнасць працы, транзітную прывабнасць Беларусі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год