Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка укараніла ў студзені—маі больш за 270 рацыяналізатарскіх прапаноў.

28 чэрвеня 2013

Беларуская чыгунка далучаецца да святкавання 29 чэрвеня Дня вынаходніка і рацыяналізатара. Вынаходнік — гэта вялікае прызванне. Наватараў адрозніваюць дапытлівы і творчы розум, уменне расхінуць межы звыклага, знайсці прагрэсіўнае рашэнне.

Чыгуначная галіна гістарычна з'яўлялася месцам засяроджвання навуковай думкі, тэхнічнай практыкі і вынаходніцкай ініцыятывы. Гэтыя традыцыі чыгуначнікі захавалі і па сённяшні дзень

У арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях беларускай магістралі ў студзені-маі бягучага года было ўкаранёна больш за 270 рацыяналізатарскіх прапаноў. У выніку атрыманы эканамічны эфект у памеры 6,9 млрд рублёў. У распрацоўцы і ўкараненні рацыяналізатарскіх прапаноў з пачатку гэтага года прынялі ўдзел больш за 300 спецыялістаў беларускай магістралі.

Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсу рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага cаставу, паляпшэнне ўмоў працы.

 

Лепшыя вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці ў студзені-маі паказалі: Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі (ўкаранёна 66 рацпрапаноў з эканамічным эфектам больш як 3,9 млрд рублёў); Гомельскае аддзяленне (ўкаранёна 76 рацпрапаноў з эканамічным эфектам за 1,3 млрд рублёў), Брэсцкае аддзяленне (ўкаранёна 30 рацпрапаноў з эканамічным эфектам 617 млн рублёў).

Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу развіццю тэхнічнай творчасці і яе стымуляванню. Штогод на магістралі лепшым наватарам прысвойваюцца ганаровыя званні: «Лепшы рацыяналізатар Беларускай чыгункі», «Лепшы малады рацыяналізатар Беларускай чыгункі», «Лепшы арганізатар тэхнічнай творчасці Беларускай чыгункі».

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год