Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі стала пераможцам конкурсу на лепшую арганізацыю работы з моладдзю сярод арганізацый Віцебска

11 красавіка 2013

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі заняло I месца ў конкурсе на лепшую арганізацыю ў 2012 годзе работы з моладдзю на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах Віцебска.

 

У 2012 годзе моладзь Віцебскага аддзялення магістралі прыняла ўдзел у 71 мерапрыемстве рознага ўзроўню. Маладыя чыгуначнікі сталі прызёрамі чыгуначнага турніру па інтэлектуальных гульнях, першынства Беларускай чыгункі па турысцка-прыкладным шматбор'і, абласнога воднага паходу, турзлёту сярод прадпрыемстваў і арганізацый Чыгуначнага раёна горада Віцебска, а таксама круглагадовай спартакіяды сярод моладзі, якая пражывае ў інтэрнатах Чыгуначнага раёна.

На Віцебскім аддзяленні Беларускай чыгункі сёння працуе 2080 чалавек ва ўзросце да 31 года. Моладзь прымае актыўны ўдзел у розных форумах, канферэнцыях, акцыях, семінарах. Вялікая ўвага надаецца і развіццю міжнароднага супрацоўніцтва. У тым ліку ў 2012 годзе маладыя чыгуначнікі Віцебшчыны прынялі ўдзел у міжнародным велапрабегу «Моладзь Расіі і Беларусі — дарога ў будучыню саюзнай дзяржавы».

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год