Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

20 красавіка Мінскаму Палацу культуры і спорту чыгуначнікаў спаўняецца 35 гадоў з дня адкрыцця

19 красавіка 2013

Гісторыя сталічнай установы культуры чыгуначнікаў бярэ пачатак ад створанага ў 1923 клуба iм. Iльiча, які знаходзіўся на cт. Мінск-Таварны.

Аднак у пасляваенны час адноўлены клуб не мог задаволіць ўзрослую цікавасць з боку работнікаў магістралі і членаў іх сем'яў да заняткаў мастацкай творчасцю, у сувязі з чым было прынята рашэнне аб будаўніцтве сучаснага, які адказвае ўсім патрабаванням часу, палаца культуры.

 

20 красавіка 1978 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў.

У цяперашні час ва ўстанове культуры працуе згуртаваны калектыў высакакласных спецыялістаў. У Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў функцыянуюць: 49 клубных фарміраванняў, у якіх займаецца больш за 4 тысячы чалавек (з іх 22 — для дзяцей), 34 калектывы і гурткi аматарскай мастацкай творчасці (з іх 17 — дзіцячыя). 10 калектываў аматарскай мастацкай творчасці маюць ганаровыя званні: 4 калектывы — «Заслужаны аматарскі калектыў РБ», 3 калектывы — «Узорны», 3 калектывы — «Народны».

Многія творчыя калектывы ўстановы культуры з'яўляюцца лаўрэатамі міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў і конкурсаў, неаднаразова прадстаўлялі нацыянальнае мастацтва за межамі Рэспублікі Беларусь.

Спартыўны комплекс Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў з'яўляецца адным з цэнтраў спартыўнага жыцця чыгуначнікаў і жыхароў горада.

Штогод Мінскі Палац культуры і спорту чыгуначнікаў наведвае больш за 450 тысяч чалавек (у тым ліку наведвальнікаў спарткомплексу).

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год