Больш за 76 тысяч работнікаў Беларускай магістралі, уключаючы гаспадарчыя таварыствы, акцыі якіх былі перададзеныя да кіравання Беларускай чыгунцы, прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку
20 красавіка 2013
Усяго чыгуначнікамі было налічана заработнай платы для пералічэння ў фонд рэспубліканскага суботніка каля 1 мільярда рублёў, аб'ём вытворчасці прамысловай
прадукцыі (работ, паслуг) склаў больш за 450 млн. рублёў, а аб'ём падрадных работ - 309,5
млн. рублёў.
Актыўны ўдзел у суботніку прынялі і члены ГА «БРСМ»
Беларускай чыгункі. Яны працавалі на добраўпарадкаванні дзіцячых
аздараўленчых цэнтраў, памятных месцаў і абеліскаў вайсковай
славы.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год