Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Інтэрнэт-праекты Беларускай чыгункі намінаваны на суісканне прэміі «Рэйтынг Рунету - 2012»

02 сакавіка 2013

З гонарам паведамляем, што нашы інтэрнэт-праекты карпаратыўнага Інтэрнэт-сайта www.rw.by і прома-сайта, прысвечаныя гісторыі Беларускай чыгункі www.150let.rw.by, намінаваныя на суісканне самай прэстыжнай прэміі рускамоўнага сегмента сеткі Інтэрнэт — конкурс сайтаў «Рэйтынг Рунету - 2012»!

 

У цяперашні час на сайце арганізатара праходзіць «народнае галасаванне». Калі вам падабаюцца інтэрнэт-праекты, рэалізаваныя Беларускай чыгункай у 2012 годзе, вы маеце магчымасць прыняць удзел у галасаванні і падтрымаць нас:

намінацыя «Парталы» — карпаратыўны Інтэрнэт-сайт www.rw.by (спасылка для галасавання http://www.ratingruneta.ru/awards_vote/?site_id=431);

намінацыя «Флэш-сайты, прома-сайты» — прома-сайт, прысвечаны гісторыі Беларускай чыгункі www.150let.rw.by (спасылка для галасавання www.ratingruneta.ru/awards_vote/?site_id=434).

Прома-сайт www.150let.rw.by ў 2012 годзе быў прызнаны пераможцам у намінацыі «Арыгінальны Інтэрнэт-рэсурс» Інтэрнэт-прэміі Міжнароднай спецыялізаванай выставы «TIBO-2012», таксама заняў першае месца па выніках III-га рэспубліканскага рэйтынгу вэб-студый Беларусі, які праводзіцца парталам Marketing.by.

Ваша адзнака мае для нас вялiкае значэнне!

З павагай, калектыў Беларускай чыгункі.

 

Конкурс сайтаў «Рэйтынг Рунету - 2012» штогадовая прэмія за лепшыя сайты ў сваёй намінацыі, якая праводзіцца сярод распрацоўшчыкаў і ўладальнікаў сайтаў. Мэта конкурсу — вылучыць найбольш якасныя інтэрнэт-праекты ў сваёй намінацыі.

Да спісу навін за 2013 год