Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі фотаконкурсу «150 гадоў больш, чым гісторыя»

12 сакавіка 2013

Фотаконкурс праводзіўся сярод работнікаў Беларускай сталёвай магістралі. Пераможцы вызначаны ў дзвюх намінацыях: «150 гадоў больш чым гісторыя», а таксама «Залатыя старонкі гісторыі: з мінулага ў будучыню».

Кожнае аддзяленне чыгункі прадставіла на конкурс больш за 40 фотапрац. У выніку лепшыя чыгуначныя фотакадры камісія выбірала з 255 фотаграфiй. Кожны з гэтых здымкаў — нібы застылае імгненне з жыцця сталёвай магістралі. Гісторыя, этапы станаўлення і развіцця, укараненне новых тэхналогій, абсталявання і рухомага саставу, працоўныя дынастыі і чыгуначныя будні — усё гэта знайшло адлюстраванне ў працах удзельнікаў конкурсу.

 

Выбраць лепшыя працы было вельмі нялёгка для камісіі. Ацэньваліся арыгінальнасць сюжэту фотаздымка, адлюстраванне і раскрыццё тэмы праз мастацтва фатаграфіі, яе мастацкія і тэхнічныя якасці.

У выніку пераможцам у намінацыі «150 гадоў больш, чым гісторыя» стала Людміла Ігнатовіч — старшы інспектар па кадрах Мінскага вагоннага ўчастка. Другое месца заняла праца Ірыны Андранакi — юрысконсульта РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі», трэцяе — у Валерыя Савіча — начальніка Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонава УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Што ж тычыцца намінацыі «Залатыя старонкі гісторыі: з мінулага ў будучыню», лепшым прызнаны фотаздымак стралка Мінскага атрада ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі Андрэя Чарняўскага. Другую прэмію камісія прысудзіла старэйшаму электрамеханіку Гомельскай дыстанцыі сігналізацыі сувязі Аляксандру Сiмцову, трэцяе месца заняла фотаработа Інэсы Ўсянковай — намесніка начальніка станцыі Мінск-Сартавальны па ідэалагічнай працы, кадрах і сацыяльных пытаннях.

Акрамя гэтага спецыяльным прызам ацэнена фототворчасць Дзмітрыя Пахоменка — аператара дефектаскопнай цялежкі Віцебскай дыстанцыі пуцi.

Па ўмовах конкурсу пераможцы ў кожнай намінацыі, акрамя высокай ацэнкі і прызнання сваёй творчасці, таксама будуць узнагароджаны грашовымі прэміямі.

Акрамя таго, 60 лепшых здымкаў будуць прадстаўлены ў экспазіцыі перасоўнай фотавыставы, якая ў 2013 годзе пабывае на кожным з аддзяленняў Беларускай чыгункі, а найбольш эфектныя фатаграфіі могуць быць апублікаваны ў газеце «Чыгуначнік Беларусі».

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год