Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» абмеркавалі перспектывы развіцця грузавых перавозак на аснове электроннага дакументаабароту.

06 сакавіка 2013

На нарадзе, якая прайшла ў Маскве прадстаўнікі Беларускай чыгункі і Расійскіх чыгунак абмеркавалі вынікі ўжо праведзенай сумеснай работы па ўкараненні беспапяровых тэхналогій пры перавозках грузаў, а таксама планы далейшага развіцця чыгуначных грузаперавозак паміж Беларуссю і Расіяй на аснове электронных перавозачных дакументаў, падпісаных электронным лічбавым подпісам (ЭЛП ).

Бакі станоўча ацанілі вынікі рэалізацыі сумеснага пілотнага праекта па перавозцы грузаў і парожніх вагонаў на палігоне паміж станцыямі беларускай магістралі і Кастрычніцкай чыгункі (ААТ «РЖД») з выкарыстаннем электронных юрыдычна значных дакументаў, падпісаных ЭЛП. Праект стартаваў у снежні 2012 года. Падобны праект па перавозцы гружаных вагонаў у міжнародных зносінах быў арганізаваны на тэрыторыі СНД ўпершыню. У бягучым годзе беларускія і расійскія чыгуначнікі працягнуць сумесную працу па яго развіццi.

 

На нарадзе таксама былі разгледжаны пытанні павышэння якасці перадаваемай інфармацыі пры ўзаемадзеянні інфармацыйных сістэм чыгунак Беларусі і Расіі па забеспячэнні электроннага дакументазвароту, неабходнасць распрацоўкі рэгулюючых гэты працэс тэхнічных рэгламентаў і іншыя напрамкі супрацоўніцтва.

Беларускія і расійскія чыгуначнікі паставілі перад сабой у бягучым годзе сур'ёзныя задачы па ўдасканаленні дзейнасці, звязанай з арганізацыяй, суправаджэннем і кантролем міжнародных грузаперавозак. Прыярытэтным напрамкам дадзенай работы павінна стаць ўкараненне інавацыйных распрацовак, накіраваных на паскарэнне і спрашчэнне тэхналагічных аперацый, павышэнне прадукцыйнасці працы.

Нагадаем, перавозка па беларускай магістралі грузаў па беспапяровай тэхналогіі ў міжнародных зносінах заснавана на выкарыстанні шэрагу беларускіх інфармацыйных сістэм. Каардынуючую ролю адыгрывае спецыялізаваная інфармацыйная сістэма электроннага афармлення і суправаджэння перавозак грузаў АС «Электронная перавозка», распрацаваная Цэнтрам абароны інфармацыі Беларускай чыгункі. АС «Электронная перавозка» дазваляе забяспечыць фарміраванне юрыдычна значных электронных перавозачных дакументаў і іх абаронены абмен паміж усімі ўдзельнікамі перавозачнага працэсу, а таксама стварае тэхнічныя і прававыя ўмовы выкарыстання ЭЛП ў электронных перавозачных дакументах.

Пачатку работ па ўкараненні беспапяровых тэхналогій у міжнародных зносінах папярэднічалі паспяхова праведзеныя ў 2011—2012 гадах тэставыя перавозкі па беларускай магістралі грузаў у межах рэспублікі з выкарыстаннем толькі электронных перавозачных дакументаў, падпісаных ЭЛП. Акрамя таго, з лютага 2012 года Беларуская чыгунка цалкам перайшла на прыём заявак на перавозку грузаў ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах і на экспарт у выглядзе электронных дакументаў, завераных ЭЛП.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2013 год