Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская і Латвійская чыгункі падводзяць вынікі сумеснай работы ў 2012 годзе і абмяркоўваюць перспектывы супрацоўніцтва на 2013 год

06 лютага 2013

Сустрэча кіраўнікоў Беларускай і Латвійскай чыгунак праходзіць у Рызе 6—7 лютага 2013 года. Бакі маюць намер абмеркаваць вынікі сумеснай работы па перавозцы грузаў у зносінах Беларусь—Латвія—Беларусь у 2012 годзе і перспектывы іх павелічэння ў 2013 годзе. Акрамя таго, у плане перамоў вынікі арганізацыі пасажырскіх перавозак паміж краінамі і перспектывы іх развіцця.

Латвійская чыгунка — адзін з найважнейшых партнёраў Беларусі ў сферы міжнародных грузавых перавозак. Па Беларускай чыгунцы ў зносінах з Латвіяй у 2012 годзе перавезена 31 700.000 тон розных грузаў, або 100,9% да ўзроўню 2011 года.

 

Адным з прыкладаў эфектыўнага супрацоўніцтва па прыцягненню дадатковага патоку грузаў з'яўляецца рэалізацыя сумеснага праекта чыгуначных адміністрацый Латвіі, Эстоніі, Беларусі і Украіны па перавозцы грузаў кантэйнерным цягніком «ZUBR». Маршрут дазволіў злучыць парты Латвіі, Эстоніі з партамі Чорнага мора. Акрамя таго, у 2012 годзе да праекта далучылася Малдова. У выніку, за 2012 цягніком «ZUBR» прайшло 10 617 кантэйнераў у 20-цiфутавым эквіваленце (ДФЭ), што ў 4 разы больш, чым у 2011 годзе.

Прыкметна вырас аб'ём пасажырскіх перавозак паміж Беларуссю і Латвіяй. За 2012 год у зносінах Мінск–Рыга–Мінск перавезена амаль 31 тысяча чалавек. Гэта на 43% больш, чым у 2011 годзе.

Праца па стварэнню больш прывабных умоў і павышэнню канкурэнтаздольнасцi чыгуначных перавозак у параўнанні з іншымі відамі транспарту будзе працягнута. У прыватнасці, гаворка ідзе аб павышэнні маршрутнай хуткасці руху цягніка Мінск—Рыга—Мінск, скарачэнні працягласці стаянак на памежных станцыях і паляпшэнні якасці абслугоўвання пасажыраў, у тым ліку за кошт развіцця сэрвісных паслуг і абнаўлення рухомага саставу.

Яшчэ адзін напрамак супрацоўніцтва — развіццё інфраструктуры чыгуначных участкаў, якія забяспечваюць міжнародныя перавозкі. У мэтах павелічэння прапускной здольнасці стратэгічна важнага беларуска-латвійскага чыгуначнага напрамку Беларуская чыгунка вядзе паэтапную рэалізацыю праекта «Развіццё ўчастка ПолацкДзяржмяжа з Латвіяй і прылеглых да станцыі Полацк перагонаў"». Сумесна з латвійскімі партнёрамі ўжо завершана будаўніцтва другога пуцi на памежным перагоне Бігосава—Індра. Гэта дазваляе прапускаць на гэтым напрамку да 35 пар цягнікоў у суткі.

Цяпер ідзе праектаванне 4-ай чаргi гэтага праекта, які прадугледжвае будаўніцтва другога пуцi на перагоне ПолацкРапнянская. Акрамя таго, беларуская магістраль працягвае працу па развіццю чыгуначнага пункта пропуску «Бігосава». Гэтая праца — частка рэалізацыі Праграмы развіцця чыгуначных пунктаў пропуску на Дзяржаўнай мяжы Беларусі на 2007—2017 гады.

Што датычыцца далейшых перспектыў развіцця інфраструктуры ўчастка — гэта захаванне і павышэнне прывабнасці беларуска-латвійскага напрамка пры перавозцы транзітных грузаў з Расіі і Казахстана. У прыватнасці, за кошт магчымай электрыфікацыі напрамка Смаленск—Віцебск—Полацк—Даўгаўпілс—–Рыга. Аб перспектывах магчымага ўзаемадзеяння ў гэтым пытанні, як чакаецца, таксама пойдзе размова на сустрэчы кіраўнікоў беларускай і латвійскай сталёвых магістраляў у Рызе.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год