Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Тэхнічная характарыстыка

(па стане на 01.01.2016 г.)
 

Сёння ў склад Беларускай чыгункі ўваходзіць 6 аддзяленняў (унітарных прадпрыемстваў). Гэта — Мінскае, Баранавіцкае, Брэсцкае, Гомельскае, Магілёўскае і Віцебскае аддзяленні, якія аб'ядноўваюць 370 станцый, з іх: 4 — пасажырскіх, 9 — сартавальных, 27 — грузавых, 12 — участковых і 318 прамежкавых (у тым ліку раз'езды і пункты абгону), 17 лакаматыўных дэпо, 12 вагонных дэпо, 20 дыстанцый пуцi, 13 дыстанцый сігналізацыі і сувязі, 7 дыстанцый электразабеспячэння ды іншыя прадпрыемствы.

Эксплуатацыйная даўжыня Беларускай чыгункі 5480,0км
Працягласць пуцi на жалезабетонных шпалах
- галоўныя пуці 6938,2 км
- станцыйныя і спецыяльныя пуці 2028,8 км
Працягласць пуцi, выкладзенага загартаванымі рэйкамі павышанай трываласці 4098,8 км
Працягласць бязшоўнага пуцi
- галоўныя пуцi 4555,7км
- станцыйныя і спецыяльныя пуцi 119,1 км
Агульная працягласць электрыфікаваных ліній 1130,9 км