Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Двухбаковае i шматбаковае супрацоўнiцтва

Вялікае значэнне надаецца развіццю двухбаковых і шматбаковых адносін з чыгуначнымі кампаніямі краін СНД, Балтыі і Заходняй Еўропы — асноўнымі партнёрамі па грузаперавозках і пасажырскіх зносінах.

З ААТ «Расійскія чыгункі» — стратэгічным партнёрам Беларускай чыгункі — праводзіцца работа:

  • па развіцці грузавых перавозак, у тым ліку ў напрамку Калінінградскай вобласці;
  • па развіцці кантэйнерных перавозак, фармаванню новых кантэйнерных маршрутаў;
  • па развіцці пасажырскіх перавозак, рэалізацыі праекта дзённых хуткасных пасажырскіх зносін па маршруце Мінск-Масква;
  • па развіцці інфраструктуры чыгуначных участкаў Беларускай і Расійскіх чыгунак.

Паступальна развіваецца супрацоўніцтва Беларускай чыгункі з АТ «НК» Казахстанскія чыгункі» па нарошчванню аб'ёмаў перавозак грузаў у зносінах Беларусь—Казахстан—Беларусь, а таксама па забеспячэнню транзітных перавозак грузаў, якія ідуць з рэгіёнаў Казахстана і краін Цэнтральнай Азіі ў краіны Заходняй Еўропы.

Сумесна з Расійскімі і Казахстанскімі чыгункамі рэалізуецца праект Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі (АТ «АТЛК ЕРА»), дзейнасць якой накіравана на арганізацыю і развіццё кантэйнерных перавозак у напрамку Кітай-Еўропа-Кітай.

Супрацоўніцтва з чыгункамі Балтыйскага рэгіёна ажыцяўляецца ў рамках рэалізацыі сумесных праектаў, якія накіраваны на развіццё эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь з краінамі Балтыйскага рэгіёна:

Супрацоўніцтва з АТ «Польскія дзяржаўныя чыгункі» і яе даччынымі кампаніямі вядзецца на аснове шматбаковага ўзаемадзеяння і партнёрства.

Актыўна развіваецца супрацоўніцтва Беларускай чыгункі ў галіне перавозак грузаў з шэрагам еўрапейскіх ліцэнзаваных перавозчыкаў на беларуска-польскай мяжы.

У мэтах рэалізацыі кітайскай канцэпцыі «Адзін пояс, адзін шлях» па пытаннях транспарту і лагістыкі ў красавіку 2017 года чыгункамі Кітая, Беларусі, Германіі, Казахстана, Манголіі, Польшчы і Расіі падпісана Пагадненне аб паглыбленні супрацоўніцтва па арганізацыі кантэйнерных цягнікоў у зносінах Кітай-Еўропа .

У рамках рэалізацыі палажэнняў Пагаднення праводзіцца сумесная работа па пытаннях:

  • павышэння канкурэнтаздольнасці грузавых чыгуначных перавозак у міжнародных зносінах;
  • павелічэння аб'ёмаў перавозак грузаў у зносінах Кітай-Еўропа паскоранымі кантэйнернымі цягнікамі.

Асаблівая ўвага надаецца ўзаемадзеянню з бізнес-супольнасцю: асноўнымі грузаўладальнікамі, якія ажыцяўляюць перавозкі грузаў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, стывідорнымі кампаніямі, аператарамі рухомага саставу, экспедытарскімі арганізацыямі з мэтай прыцягнення дадатковых аб'ёмаў перавозак грузаў на Беларускую чыгунку.

Нягледзячы на пераважны відэафармат мерапрыемстваў у цяперашні час, Беларускай чыгункай праводзіцца актыўная работа па супрацоўніцтве з чыгункамі замежных дзяржаў на двухбаковай і шматбаковай аснове, а таксама на пляцоўках міжнародных транспартных арганізацый
СохранитьСохранить