Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Служба электрыфікацыі і электразабеспячэння

Начальнік службы  Конанцаў Віталь Віктаравіч
Першы намеснік начальніка службы  Карней Анатолій Эдуардавіч
Намеснік начальніка службы па тэхнічнай палітыцы Сімакоў Алег Міхайлавіч
Галоўны энергодиспетчер - намеснік начальніка службы Брэзгуноў Андрэй Генадзевіч 

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 17) 225 21 03, факс (+375 17) 225 56 14
E-mail: energo@mnsk.rw.by
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17

Служба электрыфікацыі і электразабеспячэння з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні ў намесніка Начальніка Беларускай чыгункі, які курыруе пытанні гаспадаркі электрыфікацыі і электразабеспячэння.

Асноўныя кірункі дзейнасці:

  • забеспячэнне ўстойлівага функцыянавання ўстройстваў электрыфікацыі і электразабеспячэння Беларускай чыгункі;
  • распрацоўка, увядзенне і суправаджэнне стандартаў і іншых дакументаў, якія рэгламентуюць праектаванне, будоўлю і функцыянаванне ўстройстваў электрыфікацыі і электразабеспячэння Беларускай чыгункі;
  • арганізацыя кантролю за эксплуатацыйнай работай, засваеннем новай тэхнікі, тэхналогій і мадэрнізацыяй ўстройстваў электрыфікацыі і электразабеспячэння;
  • распрацоўка праграм развіцця гаспадаркі электрыфікацыі і электразабеспячэння і кантроль за іх рэалізацыяй;
  • кантроль за выкананнем тэхнічнай палітыкі пры падрыхтоўцы мерапрыемстваў, скіраваных на эфектыўнасць выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў;
  • узаемадзеянне з чыгуначнымі адміністрацыямі, навукова-тэхнічнымі арганізацыямі і іншымі структурамі па праблемах развіцця ўстройстваў электрыфікацыі і электразабеспячэння Беларускай чыгункі;
  • энергадыспетчарскае кіраванне ўстройствамі электрыфікацыі на ўчастках Беларускай чыгункі;
  • удзел у кантрольных і планавых праверках структурных падраздзяленняў гаспадаркі электрыфікацыі і электразабеспячэння ў адпаведнасці з патрабаваннямі загада Начальніка Беларускай чыгункі «Аб мерах па арганізацыі бяспекі руху на Беларускай чыгунцы»;
  • арганізацыя кантролю за ходам праектавання, будоўлі і рэканструкцыі аб'ектаў гаспадаркі электрыфікацыі і электразабеспячэння;
  • арганізацыя і кантроль выканання планаў навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ;
  • каардынацыя работы па забеспячэнні структурных падраздзяленняў гаспадаркі электрыфікацыі і электразабеспячэння абсталяваннем, матэрыяламі, машынамі і механізмамі для выканання рамонтных і інвестыцыйных праграм.

Электрыфікацыя і электразабеспячэнне на Беларускай чыгунцы