Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Электрыфікацыя і электразабеспячэнне

Гаспадарка электрыфікацыі і электразабеспячэння ўключае ў сябе 7 дыстанцый электразабеспячэння: Мінскую, Баранавіцкую, Брэсцкую, Гомельскую, Магілёўскую, Віцебскую і Аршанскую. Адна з іх, Віцебская, абслугоўвае неэлектрыфікаваныя ўчасткі чыгункі. У гаспадарцы электрыфікацыі і электразабеспячэння ёсць 24 цягавыя падстанцыі, з іх 2 цягавыя падстанцыі пастаяннага току, кантактную сетку абслугоўвае 31 раён кантактнай сеткі, ўстройства і сеткі электразабеспячэння абслугоўваюць 18 раёнаў электразабеспячэння.

Эксплуатацыйная даўжыня электрыфікаваных участкаў чыгункі – 1369,5 км, што складае 25% ад агульнай працягласці.

Асноўныя задачы гаспадаркі электрыфікацыі і электразабеспячэння – надзейнае электразабеспячэнне аб'ектаў і ўстройстваў транспартнай інфраструктуры чыгункі, забеспячэнне бесперабойнай працы ўстройстваў тэхналагічнага электразабеспячэння (цягавыя падстанцыі, пасты секцыяніравання кантактнай сеткі, аўтатрансфарматарныя пункты,ўстройства кантактнай сеткі, трансфарматарныя падстанцыі, паветраныя і кабельныя лініі электраперадачы), развіццё гаспадаркі электразабеспячэння на аснове перадавых дасягненняў у галіне электраэнергетыкі і чыгуначнага транспарту.

Асноўнымі напрамкамі у развіцці гаспадаркі электрыфікацыі і электразабеспячэння з'яўляюцца электрыфікацыя чыгуначных участкаў, мадэрнізацыя існуючых электрыфікаваных чыгуначных участкаў, засваенне сучаснага абсталявання і тэхналогій, рэканструкцыя існуючых прылад тэхналагічнага электразабеспячэння, укараненне найноўшых сістэм кіравання прыладамі электразабеспячэння, дыягностыкі электратэхнічнага абсталявання і ўліку спажыванай электрычнай энергіі.

Фотагалерэя


Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць