Выпрабавальны цэнтр аб'ектаў чыгуначнага транспарту
Намеснік начальніка Канструктарска-тэхнічнага цэнтра -
начальнік выпрабавальнага цэнтра аб'ектаў чыгуначнага транспарту
т./факс (+375 17) 294 56 51
Выпрабавальнага цэнтра аб'ектаў чыгуначнага транспарту
Начальнік аддзела выпрабаванняўe-mail: dudenich@ktc.rw.by
Начальнік лабараторыі фізіка-хімічных даследаванняў
т./факс (+375 17) 225 29 30
Начальнік вагона-лабараторыі аўтатармазоў
па выпрабаваннях і вымярэннях
Выпрабавальнага цэнтра аб'ектаў чыгуначнага транспарту
т./факс (+375 17) 294 56 51
Выпрабавальны цэнтр аб'ектаў чыгуначнага транспарту (ВЦ) з'яўляецца структурным падраздзяленнем Канструктарска-тэхнічнага цэнтра Беларускай чыгункі, асноўнай задачай якога з'яўляецца - правядзенне сертыфікацыйных, прыёмачных і іншых відаў выпрабаванняў, уваходнага кантролю, даследаванняў і вымярэнняў, што ўваходзяць у вобласць акрэдытацыі ВЦ.
На сёння ВЦ мае атэстаты акрэдытацыі ў Сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і прапануе свае паслугі ў напрамках:
- выпрабаванне прадукцыі вагонабудавання (грузавыя і пасажырскія вагоны) (па-руску) – BY/112 02.1.0.1675 ад 19.0; 7.2010 (па-руску)
- вызначэнне хімічнага складу, цвёрдасці (па Брынэлю і Роквелу) і мiкраструктуры чорных і каляровых сплаваў (па-руску) – BY/112 02.2.0.3872 ад 30.03.2009 (па-руску);
- электрамагнітная сумяшчальнасць (па-руску) – BY/112 02.1.0.0502 ад 12.03.2007 (па-руску);
- апаратура аўтаматыкі, тэлемеханiкi і сувязі (па-руску) – BY/112 02.1.0.1675 ад ; 19.07.2010 (па-руску)
- візуальны кантроль чыгуначнай прадукцыі.
Плануецца паэтапнае пашырэнне вобласці акрэдытацыі ВЦ ў сферы дзейнасці чыгуначнага транспарту па наступных раздзелах:
- паверка рэзервуараў для захоўвання нафтапрадуктаў;
- элементы верхняй часткi пуцi;
- цягавы рухомы састаў чыгунак;
- хадавыя часткі вагонаў.
Да пераваг партнёрства з ВЦ варта аднесці:
- высокую якасць і максімальна кароткія тэрміны правядзення выпрабаванняў;
- магчымасць працы з прадпрыемствамі Беларускай чыгункі ў рамках сістэмных разлікаў, згодна з прынятай на чыгунцы ўліковай палітыкай;
- магчымасць выкарыстання пры правядзенні выпрабаванняў высакакласных спецыялістаў і абсталявання ўсёй Беларускай чыгункі.
ВЦ мае магчымасць правядзення работ у межах наяўнай вобласці акрэдытацыі на ўзроўні ўваходнага кантролю.
ВЦ робiць паслугі па арганізацыі выпрабаванняў на Беларускай чыгунцы.
Акрэдытаваная лабараторыя фізіка-хімічных даследаванняў Канструктарска-тэхнічнага цэнтра (атэстат акрэдытацыі BY/112 02.2.0.3872 ад 30.03.2009) прапануе свае паслугі ў абласцях правядзення аналізаў металаў і сплаваў:
- металаграфiчнага;
- механічнага (вызначэнне цвёрдасці);
- спектральнага (вызначэнне хімічнага складу);
- кулонаметрычнага (вызначэнне складу вугляроду ў сталі і чыгунах).
Лабараторыя фізіка-хімічных даследаванняў прапануе свае паслугі па правядзенні ўваходнага кантролю, прыёмачных, перыядычных, кваліфікацыйных і сертыфікацыйных выпрабаванняў металапрадукцыі.
Заяўкі на правядзенне работ падаваць на імя начальніка Канструктарска-тэхнічнага цэнтра Федарцова М.В. на адрас: 220038, г. Мінск, 1-й Цвёрды зав., 6, e-mail: ktc@mnsk.rw.by