Чыгуначная лабараторыя сеткі сувязі і перадачы звестак (ЧЛ ССПЗ)
Начальнік Чыгуначнай лабараторыі сеткі сувязі і перадачы дадзеных
Кавальчук Аляксандр Юр'евічКантактная інфармацыя:
Тэл. (+375 17) 225 14 45, факс 225 17 00
Адрас: Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, зав. Шкляны, 3
Структура ЧЛ ССПЗ
- Аддзел кіравання сеткай сувязі (ЦК СС)
- Аддзел кіравання Адзінай сеткай перадачы звестак (ЦК АСПЗ)
- Участак абслугоўвання і ліквідацыі аварыйных сітуацый (ЦК А)
Задачы лабараторыі:
- тэхнічнае абслугоўванне і эксплуатацыя лінейнага і станцыйнага абсталявання;
- адміністраванне з цэнтралізаваным кіраваннем і маніторынгам сеткі сувязі і перадачы звестак;
- ліквідацыя аварыйных сітуацый;
- паслугi электрасувязі.
Аддзел кіравання сеткай сувязі (ЦК СС):
- аператыўнае кіраванне рэсурсамі лічбавай і аналагавай першаснай сеткай сувязі Беларускай чыгункі;
- адміністраванне рэсурсаў лічбавай першаснай сеткай сувязі: абсталявання сінхроннай лічбавай іерархіі (SDH), сістэмы тактавай сеткавай сінхранізацыі (ТСС), сістэмы маніторынгу валаконна-аптычных кабеляў сувязі (САМВАК);
- маніторынг стану, збор інфармацыі аб аварыйнай сігналізацыі ЦПСС, лакалізацыя пашкоджанняў, аператыўнае кіраванне эксплуатацыйным персаналам.
Аддзел кіравання Адзінай сеткай перадачы звестак:
- эксплуатацыя Адзінай сеткі перадачы звестак (АСПЗ) БЧ;
- адміністраванне рэсурсаў апорнай сеткі перадачы звестак, маніторынг, назіранне і кіраванне сэрвісамі сетак БЧ;
- метадалагічная дапамога дыстанцыям сігналізацыі і сувязі, падраздзяленням інфармацыйных тэхналогій аддзяленняў Беларускай чыгункі ў развіцці і эксплуатацыі сетак перадачы звестак.
Участак абслугоўвання абсталявання і ліквідацыі аварыйных сітуацый:
- тэхнічнае абслугоўванне абсталявання лічбавай першаснай сеткі сувязі і адзінай сеткі перадачы звестак;
- ліквідацыя аварыйных сітуацый;
- увод у эксплуатацыю новых участкаў і вузлоў сетак ЦПСС і АСПЗ.
Ліцэнзія:
У адпаведнасці з ліцэнзіяй на паслугі сувязі № 02140/0190694 (па-руску), выдадзенай Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, ЦК ССПЗ робiць наступныя паслугі:
- выдзяленне доступу ў сетку Інтэрнэт юрыдычным асобам, якія ўваходзяць у склад ДА «Беларуская чыгунка»;
- забеспячэнне міжгароднім тэлефонным злучэннем абанентаў чыгуначных аўтаматычных тэлефонных станцый, якія знаходзяцца на балансе дыстанцый сігналізацыі і сувязі Беларускай чыгункі;
- выдзяленне для карыстання лічбавых каналаў юрыдычным асобам, якія не ўваходзяць у склад ДА «Беларуская чыгунка».
Бягучыя паказчыкі якасці работы сеткі і абслугоўвання абанентаў ГА «Беларуская чыгунка» (па стане на 31.03.2023):
- Паказчыкі якасці работы сеткі
№ |
Назва паказчыка якасці |
Значэнне паказчыка якасці |
|
Нарматыўнае |
Фактычнае |
||
1.1 |
Каэфіцыент гатоўнасці злучэння з сеткай Інтэрнэт, % |
98 ≤ |
99,51 |
1.2 |
Доля паспяховых спроб злучэння ад агульнай колькасці злучэнняў, % |
90 ≤ |
99,44 |
1.3 |
Доля злучэнняў, якія скончыліся дачасным раз'яднаннем *, % |
≤ 5 |
0,48 |
1.4 |
Доля злучэнняў, якія адпавядаюць нормам па хуткасці перадачы звестак, % |
90 ≤ |
98,41 |
1.5 |
Доля злучэнняў, якія адпавядаюць нормам па часе затрымкі IP-пакетаў, % |
90 ≤ |
98,26 |
1.6 |
Доля злучэнняў, якія адпавядаюць нормам па стратах IP-пакетаў, % |
90 ≤ |
98,03 |
- Паказчыкі якасці абслугоўвання абанентаў
№ |
Назва паказчыка якасці |
Значэнне паказчыка якасці |
|
Нарматыўнае |
Фактычнае |
||
2.1 |
Доля дагавораў, па якіх доступ да паслугі арганізаваны ў тэрмін, які не перавышае колькасць дзён (з дня рэгістрацыі заявы альбо падпісання дагавора), названых у дагаворы альбо парадку (правілах) падачы паслугі, % |
99 ≤ |
100,00 |
2.2 |
Каэфіцыент даступнасці службы тэхнічнай падтрымкі (пры нарматыўным значэнні часу адказу спецыяліста службы не больш за 180 с),% |
90 ≤ |
99,08 |
2.3 |
Каэфіцыент аднаўлення сувязі, % |
95 ≤ |
100,00 |