Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навукова-тэхнічная бібліятэка

Тэхнічным бібліятэкам Беларускай чыгункі – 140 гадоў!

Гісторыя тэхнічных бібліятэк на беларускай магістралі непарыўна звязана са станаўленнем і развіццём чыгуначнага транспарту. У другой палове XIX стагоддзя ад спецыялістаў інжынерна-тэхнічных прафесій патрабавалася акрамя агульнай адукаванасці мець высокі ўзровень ведаў і кампетэнтнасці і бесперапынна падтрымліваць іх у актуальным стане. Таму неўзабаве пасля адкрыцця першых чыгуначных ліній паўстала неабходнасць стварэння бібліятэк для чыгуначнікаў.

istorija_byblioteki_1.jpg

Першай была адкрыта бібліятэка ў Мінску, пры Упраўленні Лібава-Роменскай чыгункі, восенню 1882 года. У архівах захаваўся праект Палажэння аб бібліятэцы.

У 1891-м – буйная бібліятэка пры Упраўленні Палескіх чыгунак у Вільні. У 1909 годзе яе фонды налічвалі ўжо каля 9 тыс. тамоў, у тым ліку 1100 кніг складалі асобную тэхнічную бібліятэку, дзе штогод выпісвалася 15 перыядычных выданняў. Дзейнічала бібліятэка і на Маскоўска-Брэсцкай чыгунцы пры Упраўленні ў Маскве. Ёю карысталіся пераважна служачыя Упраўлення чыгункі, а некаторым работнікам спецыяльную літаратуру высылалі па асаблівым патрабавальным лістам і ўручалі праз начальнікаў станцый.

istorija_byblioteki_2.jpg

Вялікую ролю ў стварэнні сеткі бібліятэк адыграла стварэнне ў 1906 годзе на Маскоўска-Брэсцкай чыгунцы Камітэта для кіравання адукацыйнымі ўстановамі. З'явіліся бібліятэкі на станцыях Орша і Пагодзіна (цяпер гэта станцыя Бяроза-Картузская), а ў Аршанскай бібліятэцы нават уладкавалі чытальную залу. Акрамя таго, былі арганізаваны спецыяльныя рухомыя бібліятэчкі, якія дастаўлялі выданні на станцыі чыгункі.

Усе падобныя ўстановы, адкрытыя на чыгунцы да 1917 года, паклалі пачатак стварэнню разгалінаванай сеткі ведамасных бібліятэк, якая сфарміравалася ўжо ў паслярэвалюцыйны час. Цэнтралізаваная сетка тэхнічных бібліятэк камісарыята пуцей зносін стала афармляцца ў 1921-м, пасля таго, як НКПС 28 красавіка выдаў загад № 3114 «Аб арганізацыі бібліятэчнай справы на пуцях зносін». У загадзе знайшлі адлюстраванне прагрэсіўныя тэндэнцыі, якія не страцілі свайго значэння і цяпер: арганізацыя філіялаў, прыцягненне да бібліятэчнай работы інжынерна-тэхнічныя службы, спецыялізацыя фондаў.

istorija_byblioteki_3_1.jpg

А ў 1925 годзе ў адпаведнасці з загадам НКПС Загадам Упаўнаважанага наркама пуцей зносін і начальніка Заходніх чыгунак на станцыі Гомель была арганізавана адна з першых тэхнічных бібліятэк – Цэнтральная тэхнічна-эканамічная бібліятэка пры адміністрацыйным аддзеле Праўлення чыгунак. У 1936 годзе яна была ператворана ў Чыгуначную навукова-тэхнічную бібліятэку Беларускай чыгункі. 

У 1925-1930 гадах тэхнічныя бібліятэкі з'явіліся на ўсіх буйных чыгуначных вузлах. Тады ж пачалося фарміраванне сеткі лінейных тэхнічных бібліятэк. З ліку даваенных варта адзначыць лінейную тэхнічную бібліятэку станцыі Магілёў, створаную ў 1930-м. Ужо ў тыя гады тут выкарыстоўвалі такую форму абслугоўвання чытачоў як «кальцавая пошта»: мелася два чамадана для перасылкі літаратуры, падбіраліся кнігі і часопісы, складаўся спіс станцый і графік перасылкі літаратуры. На кожнай станцыі перасоўная бібліятэка знаходзілася месяц, потым перапраўлялася на іншую станцыю.

istorija_byblioteki_4.jpg

Да 1940 года на Заходняй, Беларускай, Беластоцкай і Брэст-Літоўскай чыгунках налічвалася 29 бібліятэк, агульны фонд якіх складаў больш за 200 тыс. экзэмпляраў. 

Падчас Вялікай Айчыннай вайны кнігі былі часткова вывезены ў тыл, але многія выратаваць не ўдалося. 

Пасля вызвалення Беларусі разам з іншымі чыгуначнымі прадпрыемствамі другое жыццё атрымалі і бібліятэкі. Загадам Начальніка Беларускай чыгункі № 259 ад 8 чэрвеня 1944-га зноў адкрылі чыгуначную навукова-тэхнічную бібліятэку і лінейныя тэхнічныя бібліятэкі на станцыях Гомель, Калінкавічы і Крычаў. Цалкам завяршылася аднаўленне бібліятэк і іх фондаў толькі ў пачатку 50-х гадоў.

istorija_byblioteki_5.jpg

У маі 1953 года пасля ўз'яднання Беларускай і Мінскай чыгунак у Беларускую з Упраўленнем у Мінску, сталі адным цэлым і чыгуначныя тэхнічныя бібліятэкі. Чыгуначная навукова-тэхнічная бібліятэка Упраўлення Беларускай чыгункі атрымала статус метадычнага цэнтра тэхнічных бібліятэк магістралі.  

У 1970-я гэтая сетка выйшла на новы ўзровень. Работнікі філіялаў чыгуначнай навукова-тэхнічнай бібліятэкі выязджалі на лінейныя станцыі, прывозілі вытворчую і вучэбную літаратуру ў дапамогу тым, хто вучыўся без адрыву ад вытворчасці. Апынуліся папулярныя пункты выдачы літаратуры, калектыўныя абанементы. 

istorija_byblioteki_6.jpg

У 1980-м навукова-тэхнічную бібліятэку Беларускай чыгункі прызналі лепшай на сетцы МПС СССР. У Беларусь за вопытам прыязджалі спецыялісты з усяго Савецкага Саюза, праводзіліся семінары. 

На падставе пастановы ад 25.10.1991 № 30/24 Чыгуначная навукова-тэхнічная бібліятэка і яе філіялы ўвайшлі ў склад Чыгуначнага цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі, бібліятэчнага абслугоўвання і прапаганды.

Са студзеня 1998 года арганізавана цэнтралізаваная сістэма і Чыгуначная навукова-тэхнічная бібліятэка ўвайшла ў структуру Упраўлення чыгункі і перайменавана ў навукова-тэхнічную бібліятэку Упраўлення чыгункі.

istorija_byblioteki_7.jpg

У 2010 годзе навукова-тэхнічная бібліятэка Упраўлення чыгункі ўвайшла ў склад Цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі Беларускай чыгункі.

Сёння на Беларускай чыгунцы функцыянуе 6 тэхнічных бібліятэк і 8 пунктаў бібліятэчнага абслугоўвання, і Навукова-тэхнічная бібліятэка Цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі. Агульны бібліятэчны фонд складаецца з больш чым 407 тысяч выданняў.

Намаганнямі некалькіх пакаленняў бібліятэкараў сабраны ўнікальны дэпазітарны фонд рарытэтных і рэдкіх кніг. Яго агульны аб'ём складае больш за 4000 асобнікаў, а самай старадаўняй кнізе ў гэтым годзе спаўняецца 163 года. Накапленне і захоўванне выданняў і дакументаў па гісторыі чыгункі і галіны ў цэлым – гэта задача, якую паспяхова вырашае бібліятэка і цяпер.istorija_byblioteki_8.jpg

На дадзены момант у бібліятэцы ўкаранёна карпаратыўная аўтаматызаваная бібліятэчная сістэма, усімі тэхнічнымі бібліятэкамі фармуецца зводны электронны каталог, які ўключае ў сябе больш за 95 тысяч бібліяграфічных запісаў.

Штогод бібліятэка для папаўнення даведачна-інфармацыйных фондаў набывае больш за 200 экзэмпляраў кніг і каля 350 найменняў газет, часопісаў і іншых відаў выданняў. Стварае электронную бібліятэку дакументаў, фармуе паўнатэкставыя базы даных навукова-тэхнічнай інфармацыі.

Абслугоўванне спецыялістаў Беларускай чыгункі забяспечваецца рознымі формамі і метадамі – у чытальнай зале, з дапамогай міжбібліятэчнага абанемента, электроннай дастаўкі дакументаў і іншымі.

istorija_byblioteki_9.jpg

З развіццём электронных тэхналогій бібліятэкі трансфармуюцца ў зручныя і перспектыўныя формы абслугоўвання, але на першым месцы па-ранейшаму застаецца работа са спецыялізаванай літаратурай па тэматыцы чыгуначнага транспарту і сумежных галін. 

Сёння навукова-тэхнічная бібліятэка прымае ўдзел у фарміраванні інфармацыйных рэсурсаў Міжнароднага распаўсюджвання навукова-тэхнічнай і эканамічнай інфармацыі арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак.

З'яўляючыся адной з найстарэйшых у краіне, навукова-тэхнічная бібліятэка Беларускай чыгункі з'яўляецца цэнтрам распаўсюджвання ведаў навукова-тэхнічнай інфармацыі для вытворчых задач.

На працягу 140 гадоў сістэма абслугоўвання чыгуначнікаў змянялася і ўдасканальвалася, але захавалася галоўнае - найбагатыя фонды і прафесійныя кадры. А асноўнымі прынцыпамі бібліятэчнага і даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання на Беларускай чыгунцы па-ранейшаму застаюцца аператыўнасць, паўната і дакладнасць.

Редкая книга
Прэзентацыя "Рэдкая кніга"