Галоўная / Карпаратыўны / Сацыяльная сфера / Культура і спорт / Спорт / Прафесійная каманда па міні-футболе «БЧ» / XXXIII чэмпіянат па міні-футболе сярод каманд вышэйшай лігі / 2022 / Май /
Хварэем за нашых!
05 мая 2022
У чвэрцьфінале прэм'ер-лігі Беларусі па міні-футболе (футзале) каманда БЧ сустрэнецца з «Мінскам».Пра гэта стала вядома пасля заканчэння рэгулярнага чэмпіянату. Чыгуначнікі, нагадаем, занялі у ім чацвёртае месца, мінчане – пятае. Гэтыя дзве каманды будуць аспрэчваць пуцёўку ў наступную стадыю турніру. Першая гульня, як паведаміў рэдакцыі галоўны трэнер чыгуначнікаў Дзмітрый Некрашэвіч, адбудзецца 8 мая ў Гомелі (зала гульнявых відаў спорту «Лакаматыў»), пачатак у 15.00. Матч у адказ – 12 мая ў Мінску (спарткомплекс МАПІД), пачатак у 19.00. Серыя будзе доўжыцца да двух перамог адной з каманд. Нагадаем, што чыгуначнікі з'яўляюцца дзеючымі ўладальнікамі Кубка Беларусі і бронзавымі прызёрамі мінулага першынства.
Што тычыцца іншых пар, ВРЗ сустрэнецца з «Аховай-Дынама», «Сталіца» з ЦКК, а «Вітэн» – з «УУС-Дынама». Да спісу навін за 2022 год