Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Фізічная культура і спорт на Беларускай чыгунцы

На Беларускай чыгунцы паспяхова рэалізуецца Дзяржаўная праграма развіцця фізічнай культуры, спорту і турызму. Захавана і ўдасканальваецца матэрыяльна-тэхнічная база стадыёнаў, спартыўных залаў, басейнаў, што дапамагае ўмацоўваць здароўе, развіваць масавасць спорту, удасканальваць спартыўнае майстэрства .

На Беларускай чыгунцы функцыянуе 60 аб'ектаў фізічнай культуры і спорту агульнай плошчай больш за 156.500 кв.м. З іх : 10 стадыёнаў, 8 басейнаў, 19 спартыўных залаў, 1 манеж, 4 плоскасныя збудаванні, 10 трэнажорных залаў, 8 рэабілітацыйна-аднаўленчых цэнтраў.

Для прыцягнення чыгуначнікаў і членаў іх сем'яў да масавых заняткаў фізічнай культурай на Беларускай чыгунцы арганізавана работа спартыўных секцый, клубаў і груп аздараўленчай накіраванасці, у якіх пастаянна займаецца больш за 17 500 чалавек. Штогод у арганізацыях магістралі праводзіцца больш за 270 спартыўна-масавых і фізкультурна -аздараўленчых мерапрыемстваў, у якіх прымаюць удзел як чыгуначнікі, так і члены іх сем'яў.

Сумесна з Мінтрансам ( «Трансспорт» ), Беларускім прафесійным саюзам чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, ФПБ, Мінспорт, МССЧ пастаянна арганізоўваюць ўдзел работнікаў чыгункі ў рэспубліканскіх, міжгаліновых, міжнародных спаборніцтвах, выязных семінарах і канферэнцыях, рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку масавай фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы .

З 2000 года Беларуская чыгунка з'яўляецца членам Міжнароднага спартыўнага Саюза чыгуначнікаў. У склад гэтай Міжнароднай спартыўнай арганізацыі ад краін СНД уваходзяць: Беларуская чыгунка, ААТ «Расійскія чыгункі» і ЗАТ «Азербайджанскія чыгункі». На 47 кангрэсе Міжнароднага спартыўнага Саюза чыгуначнікаў (USIC), які праводзіўся ў маі 2008 года ў горадзе Рашо(Бельгія), Беларуская чыгунка прынята ў Прэзідыум гэтай арганізацыі.

За гады сяброўства ў МССЧ зборныя каманды Беларускай чыгункі паспяхова выступілі ў многіх спартыўных спаборніцтвах па такіх відах спорту як: футбол, міні-футбол, стральба, валейбол, тэніс, настольны тэніс, лыжныя гонкі, боўлінг, шахматы. Удзел нашых каманд у міжнародных спаборніцтвах надае чыгунцы дадатковы аўтарытэт на міжнароднай арэне.

У 2003 годзе ў 17 чэмпіянаце па футболе (Балгарыя) наша зборная заняла 1-ае месца .

Яркую старонку ў спартыўны міжнародны летапіс чыгункі ўпісаў лістапад 2005. Каманда Беларускай чыгункі пад кіраўніцтвам трэнера Алега Меньшыкава стала пераможцам 2-га першынства Еўропы МССЧ па міні-футболе.

У 2007 годзе на IX чэмпіянаце Міжнароднага спартыўнага Саюза чыгуначнікаў па валейболе (Расія) — каманда Беларускай чыгункі ўвайшла ў тройку прызёраў (3 месца сярод 14 каманд).

         

У 2010 годзе каманды Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у чэмпіянатах Міжнароднага спартыўнага Саюза чыгуначнікаў (USIC) па настольным тэнісе і футболе. У спаборніцтвах па настольным тэнісе жаночая каманда заняла другое месца, а мужчынская — чацвёртае. Каманда па футболе стала пераможцам групавой стадыі і выйшла ў фінальную частку чэмпіянату.

           

У 2010 годзе сфармаваны прафесійны састаў каманды па міні-футболе «БЧ». База каманды — культурна-спартыўны комплекс РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Каманда ўваходзіць у тройку лідараў чэмпіянату РБ (вышэйшая ліга) па міні -футболе.

У 2010 годзе ў III Рэспубліканскай спартакіядзе сярод Дэпартаментаў і падраздзяленняў Міністэрства транспарту і камунікацый каманда Беларускай чыгункі ўвайшла ў тройку лідараў ва ўсіх відах спорту і заняла першае агульнакаманднае месца .

Прымаючы удзел ў 2010 годзе ў 13 Міжгаліновай Спартакіядзе прафсаюзаў Беларусі каманда Беларускай чыгункі заняла другое месца з 26 каманд.

         

У 2011 годзе чыгуначнікі таксама дастойна выступалі на шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах і турнірах, у спаборніцтвах Міжнароднага спартыўнага Саюза чыгуначнікаў (USIC), спартакіядах Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

У чэрвені 2011 года ў Францыі, каманда Беларускай чыгункі заняла 5-е месца ў Чэмпіянаце Міжнароднага спартыўнага Саюза чыгуначнікаў ( USIC ) па футболе.

У кастрычніку 2011 года ў Екацярынбургу (Расійская Федэрацыя) каманда чыгункі заняла 2-е месца ў Чэмпіянаце Міжнароднага спартыўнага Саюза чыгуначнікаў ( USIC ) па валейболе сярод мужчынскіх каманд.

У кастрычніку 2011 года ў Брэсце мужчынская каманда Беларускай магістралі стала пераможцам міжнароднага турніру па валейболе з удзелам каманд Беларусі, Польшчы, Расіі, Славакіі, жаночая каманда заняла 2-е месца.

       

Па выніках 2-х этапаў, зборная каманда Беларускай чыгункі стала пераможцам спартакіяды Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь 2011 года.

У маі 2012 года зборная каманда Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у чэмпіянаце Міжнароднага спартыўнага Саюза чыгуначнікаў па шахматах у горадзе Албена ( Балгарыя).

У верасні 2012 года ў Брэсце чыгуначнікі сталі пераможцамі таварыскай сустрэчы па валейболе сярод мужчынскіх каманд Беларускай чыгункі і каманды бельгійскіх чыгунак.

У Гродне ў верасні 2012 года адбылася чарговая Міжгаліновая Спартакіяда прафсаюзаў Беларусі, у якой каманда магістралі заняла другое месца сярод 26 каманд.

Таксама, у 2012 годзе зборная каманда Беларускай чыгункі ў чарговы раз стала пераможцам спартакіяды Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

У маі 2013 зборная каманда Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у чэмпіянаце Міжнароднага спартыўнага Саюза чыгуначнікаў па боўлінгу ў горадзе Пардубіцэ (Чэхія).

У ліпені 2013 каманда Беларускай чыгункі па футболе заняла другое месца ў адборачных гульнях чэмпіянату Міжнароднага спартыўнага Саюза чыгуначнікаў і заваявала права гуляць у фінальных гульнях чэмпіянату ў 2015 годзе, якія адбудуцца ў Расіі.

У верасні 2013 года беларускія чыгуначнікі наведалі ў адказ Бельгію. Каманда Беларускай чыгункі атрымала перамогу ў таварыскай гульні па валейболе сярод мужчын.

Па выніках двух этапаў спартакіяды Міністэрства транспарту і камунікацый 2013 каманда Беларускай чыгункі стала пераможцам.

У традыцыйным Міжнародным турніры па валейболе з удзелам каманд Беларусі, Славакіі і Расіі, які праходзіў у Брэсце ў кастрычніку 2013 мужчынская і жаночыя зборныя Беларускай чыгункі па валейболе сталі пераможцамі.

Славяцца нашы спартсмены і ў сілавых відах спорту. Слесар лакаматыўнага дэпо Баранавічы Алег Мацкевіч — неаднаразовы чэмпіён свету па армрэстлінгу. Праваднiк Мінскага вагоннага ўчастка Ганна Няхай — неаднаразовая чэмпіёнка і рэкардсменка РБ, член зборнай каманды РБ, прызёр чэмпіянатаў Свету і Еўропы па паўэрліфцінгу.

Стратэгія развіцця фізічнай культуры і спорту на Беларускай чыгунцы — удасканаленне спартыўных методык, умацаванне матэрыяльнай базы спартыўных збудаванняў, паўсюднае прыцягненне да здаровага ладу жыцця ўсё большай колькасці чыгуначнікаў.