Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На пляцоўцы – наймацнейшыя

10 сакавіка 2022

Сустрэча каманд БЧ і «Сталіца» стала цэнтральнай у 20-м туры прэм'ер-лігі Беларусі па міні-футболе (футзале).

Здаецца, яшчэ нядаўна, мінулай восенню, гэтыя супернікі выяўлялі наймацнейшага ў Мінску. Але з таго матчу, у якім чыгуначнікі буйна уступілі (0:6), прайшло некалькі месяцаў. Наша каманда з тых часоў не дапускала асечак – ні ў чэмпіянаце краіны, ні ў розыгрышы Кубка Беларусі (у якім стала пераможцам). І вось – новая сустрэча са «Сталіцай», на гэты раз у Гомелі. На пляцоўку выйшлі наймацнейшыя, і гэта азначала, што гледачоў чакала цікавае і шмат у чым непрадказальнае дзейства.

З першых секунд для абедзвюх каманд было важна ўзяць мяч пад свой кантроль. Гэта атрымлівалася з пераменным поспехам. Тэмп паступова нарастаў, усё больш небяспечны станавіліся праходы ў штрафную. Галкіперам трэба было быць пастаянна напагатове. Але на зыходзе 7-й хвіліны «Сталіца» ўсё-ткі выкарыстала свой шанец-адзін з нямногіх. Удар па варотах нанёс Алег Гарбенка. Заблакіраваць яго паспрабаваў чыгуначнік Максім Конаў, але скураная сфера ўсё ж такі закацілася ў правы ніжні вугал – 1:0. Гол абсалютна нелагічны, аднак лік быў адкрыты. Конаў спрабаваў аспрэчыць гэты эпізод, але за залішнюю эмацыйнасць убачыў перад сабой ад суддзі жоўтую картку.

Чыгуначнікі працягнулі атакаваць, прычым рабілі гэта вельмі акуратна і разважліва. Было бачна, што з паражэння ў Мінску яны вынялі ўрокі. Але і «Сталіца» не збіралася аддаваць ініцыятыву. Па сутнасці, ішла роўная барацьба, і да перапынку лічбы на табло не змяніліся.

Другі тайм таксама праходзіў на прыстойных хуткасцях, на жаль, не парадаваў балельшчыкаў нашай каманды. Незадоўга да фінальнай сірэны трэнерскі штаб прыняў рашэнне аб замене варатара пятым палявым гульцом. Мінчане сышлі ў абарону. Але гэта таіла небяспеку для гаспадароў пляцоўкі – любая страта мяча пагражала абярнуцца голам. Так, уласна, і адбылося. З 38-й хвіліны і да заканчэння сустрэчы «Сталіца» правяла ў вароты каманды БЧ не адзін, а тры мячы. Іх аўтарамі сталі Аляксандр Чыбісаў, Арцём Казёл і Іван Пракапец. Яшчэ ў некалькіх момантах пагрозу ўдалося адвесці. За пазбаўленне відавочнай магчымасці забіць гол чырвоную картку атрымаў чыгуначнік Максім Конаў. У той жа час адзначым варатара каманды БЧ Ягора Чыпуліса – ён бліскуча парыраваў дзесяціметровы, прызначаны за 6 фолаў. «Сталіца» перамагла з лікам 4:0, але ні ў чым папракнуць нашу каманду нельга – яна зрабіла ўсё магчымае, каб на роўных змагацца са знакамітым супернікам (дарэчы, неаднаразовым чэмпіёнам краіны).

Не паўплывала гэтае паражэнне і на становішча чыгуначнікаў у турнірнай табліцы – яны па-ранейшаму першыя. Праўда, бліжэйшы праследавальнік – каманда ВРЗ – адстае толькі на адно ачко.

У нашай дружыны яшчэ будзе магчымасць узяць рэванш у «Сталіцы» – калі турнірныя шляхі сапернікаў перасякуцца ў стадыі плэй-оф. У мінулым сезоне менавіта ў супрацьстаянні з Мінскай камандай гамельчане заваявалі бронзу чэмпіянату Беларусі. А пакуль усе іх думкі аб наступнай гульні – яна адбудзецца 13 сакавіка ў Гродне з «УУС–Дынама», пачатак у 13.00.

Да спісу навін за 2022 год