Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Захоўваючы лідэрства

27 кастрычніка 2021

Гранічная канцэнтрацыя і максімальная самааддача. Пятую перамогу запар запісала ў свой актыў каманда БЧ, якая выступае ў прэм'ер-лізе па міні-футболе (футзале). Сапернікам чыгуначнікаў была Сталічная дружына «Дынама-БНТУ».

Паводле рэгламенту, гэтая сустрэча 6-га тура адбылася ў горадзе над Сожам. Цікава, што за некалькі дзён да матчу на афіцыйным сайце мінскай каманды з'явіўся запіс:«гульні ў Гомелі – асобны від мастацтва». І з гэтым цяжка паспрачацца. Назіраць за дзействам, якое раз за разам адбываецца на пляцоўцы спарткомплексу «Лакаматыў» – вялікае задавальненне. Прыемна, што чыгуначнікі дасканала валодаюць гэтым мастацтвам – радаваць гледачоў сваёй гульнёй. І гэта сустрэча не стала выключэннем.

Стартавы адрэзак гаспадары правялі ударна: мноства вострых атак, удары па варотах... Мінчане ж спрабавалі максімальна выкарыстоўваць стандарты. Адзін з іх – на зыходзе 4-й хвіліны – ледзь не скончыўся голам. На шчасце, упэўнена дзейнічаў у штрафны варатар гаспадароў Ягор Чыпуліс. Чыгуначнікі, у адрозненне ад саперніка, сваімі стандартамі распараджаліся вельмі пісьменна. І літаральна праз некалькі секунд, калі атрымалі права прабіць вуглавы, забілі першы гол. Віншаванні ад партнёраў па камандзе прымаў Андрэй Чэрніенка.

Мінчане ўспрынялі гэта як прыкрае непаразуменне і па-ранейшаму нястрымна рваліся ў бой. Але атрымлівалася ў іх гэта з пераменным поспехам. Выдатны момант госці стварылі на 9-й минуце, калі здолелі ўцячы ў небяспечную атаку. Аднак Ягор Чыпуліс не разгубіўся і адбіў мяч, які, здавалася, проста абавязаны быў апынуцца ў сетцы варот. На 16-й мінуце каманда БЧ павялічыла перавагу. Да другога голу прывёў недакладны пас аднаго з «дынамаўцаў» партнёру па камандзе. Скураную сферу тут жа перахапіў чыгуначнік Васіль Жарыкаў. Галкіпер гасцей адбіў удар, на дабіванні Жаріков не выпусціў магчымасці паразіць вароты – 2:0.

Другі тайм абяцаў працяг цікавай барацьбы, бо мінчане відавочна не збіраліся здавацца на ласку пераможцы. Зрэшты, аднаго жадання ў сустрэчы з такім сапернікам, як каманда БЧ, было вельмі мала. На 3-й минуце госці паспрабавалі арганізаваць атаку, але мяч у цэнтральнай зоне зноў перахапілі чыгуначнікі. Андрэй Чэрніенка адпасаваў Максіму Конаву, той хутка адарваўся ад праследавацеляў і закаціў мяч у вароты – як шар у лузу. Ніякіх шанцаў для саперніка!

На 28-й мінуце мінчанін Раман Беланожка скараціў адставанне сваёй каманды. Увод мяча з аўту і магутны ўдар з цэнтра пляцоўкі... Юрый Рузін, які змяніў у варотах Ягора Чыпуліса, не змог спыніць палёт скураной сферы.

Чацвёрты мяч каманда БЧ забіла на 36-й мінуце. Да таго часу «дынамаўцы» практычна ўсім саставам знаходзіліся ў штрафной чыгуначнікаў. Што дзіўна, нават варатар! Таму калі гаспадары пляцоўкі завалодалі мячом, «рамка» была пустая. Забіць гол не склала асобай працы. Яго аўтарам стаў Арчыл Себіскверадзе. У застаўшыяся мінуты каманда БЧ гуляла, што называецца, у рэжыме энергазберажэння – лік быў цалкам камфортны, і марнаваць сілы не мела сэнсу. Гэтым скарысталіся госці, якія пад заслону сустрэчы зноў засмуцілі Юрыя Рузіна, забіўшы другі гол. Вызначыўся Раман Мокін. Фінальная сірэна прагучала праз 8 секунд. Чыгуначнікі перамаглі з лікам 4:2 і захавалі лідэрства ў турнірнай табліцы.

Сёння наша каманда згуляе ў Мінску. Сапернік – «Сталіца», з якой чыгуначнікі аспрэчвалі бронзавыя ўзнагароды мінулага турніру. Гледачоў чакае не проста чарговая сустрэча, а сапраўднае свята, мастацтва высокай пробы.

Да спісу навін за 2021 год