З разгромным лікам
04 студзеня 2022
У першым матчы 1/4 фіналу розыгрышу Кубка Беларусі каманда БЧ на хатняй пляцоўцы ў Гомелі абгуляла Светлагорскі ЦКК.
Перавага нашай каманды была бясспрэчна. І гэта знайшло адлюстраванне ў ліку – у першым тайме чыгуначнікі забілі чатыры галы, прапусціўшы толькі адзін. Адзначым, што кошт адкрыла дружына з Светлагорска – вызначыўся Віктар Волкаў. Гэты мяч для гасцей застаўся адзіным. У гаспадароў пляцоўкі рэалізавалі свае моманты Георгій Цікурішвілі (пенальці), Артур Себіскверадзэ, Дзмітрый Ганчароў і Артур Кандратовіч.
Другі тайм таксама прайшоў пад знакам перавагі каманды БЧ. Чыгуначнікі забілі ў вароты саперніка яшчэ два мячы. Іх аўтарамі сталі Артур Себіскверадзэ і Канстанцін кавалкаў. У адным з эпізодаў быў зафіксаваны аўтагол – Сяргей Дзядзічкін адправіў мяч ва ўласныя вароты.
З разгромным лікам 7:1 каманда БЧ святкавала перамогу. Па рэгламенце турніру, на гэтай стадыі праходзяць два матчы, таму чакаем такой жа ўпэўненай гульні ад нашай каманды і ў Светлагорску.
Да спісу навін за 2022 год