З Мінска – з перамогай
19 студзеня 2022
Новы год – з яркай і прыгожай перамогі. Уладальнікам Кубка Беларусі па міні-футболе (футзале) стала каманда БЧ.
У фінале турніру, які адбыўся ў мінулую нядзелю ў сталічным Палацы спорту «Уручча», чыгуначнікі аспрэчвалі трафей з камандай ВРЗ. Асноўны час матчу завяршыўся ўнічыю (1:1). А ў дадатковы гледачы ўбачылі яшчэ тры галы. Спачатку каманда БЧ выйшла наперад, забіўшы другі мяч, але вагонабудаўнікі хутка адыграліся, зноў зрабіўшы лік роўным. Усё вырашыў трэці гол, які правялі ў вароты суперніка чыгуначнікі.
Іх самааддача і барацьба да апошняй секунды прынесла добры вынік: выніковы лік 3:2 – і ўладальнікам Кубка Беларусі зноў стала каманды БЧ. Нагадаем, што ўпершыню гэты трафей наша дружына заваявала ў 2014 годзе, другі раз – у 2020-м.
Акрамя таго, чыгуначнікі атрымалі індывідуальныя ўзнагароды. Так, лепшым нападаючым турніру прызнаны Максім Конаў, лепшым абаронцам – Іван Ноўскі, а лепшым бамбардзірам (на яго ліку 7 галоў) – Арчыл Себіскверадзе.
Да спісу навін за 2022 год