Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Не шкадуючы сіл

19 студзеня 2022

Перамогай у Кубку Беларусі пачала сёлетні год каманда БЧ. Нагадаем, якім быў яе шлях да поспеху.

Барацьбу за ўладанне трафеем чыгуначнікі пачалі на стадыі 1/16 фіналу. Жэрабя вызначыла ім у супернікі каманду «Юркас» з Віцебска. У гэтым матчы наша дружына праблем не адчула –выйграла з разгромным лікам 8:1. На наступнай стадыі турніру чыгуначнікам супрацьстаяў больш вопытны і майстравіты апанент –сталічны «Дарожнік». У гэтай сустрэчы барацьба была больш упартая, аб чым сведчыць і лік – 8:6 на карысць дружыны з Гомеля. Чарговая перамога дазволіла заваяваць пуцёўку ў ¼ фіналу. На гэтай стадыі па рэгламенце павінны быць згуляныя два матчы –гасцявой і хатні. Супернікам каманды БЧ стаў Светлагорскі ЦКК. Сустрэча ў Гомелі завяршылася на карысць гаспадароў пляцоўкі-7:1. У выязной сустрэчы таксама былі мацней чыгуначнікі – 7:5. Гэта азначала, што наша дружына атрымала права згуляць у «Фінале чатырох» – квартэце наймацнейшых калектываў краіны. Па выніках жараб'ёўкі каманда БЧ пазмагалася з «УУС-Дынама», а ВРЗ – з «Барысавам-900». Чыгуначнікі не пакінулі суперніку шанцаў, перамогшы з лікам 7:2. Вагонабудаўнікі былі яшчэ больш пераканаўчымі ў супрацьстаянні з барысаўчанамі – 10:0. Такім чынам, у вырашальным матчы сустрэліся дзве каманды з горада над Сожам – БЧ і ВРЗ.

Гэтая гульня стала сапраўдным упрыгожаннем турніру. Нягледзячы на стомленасць і траўмы, спартсмены абодвух калектываў не шкадавалі сіл для перамогі. Асноўны час завяршыўся ўнічыю – 1:1. На гол капітана нашай каманды Канстанціна Кускова вагонабудаўнікі адказалі мячом Саркіса Маргарана. У дадатковы час чыгуначнікі зноў выйшлі наперад( гол забіў Максім Конаў), але каманда ВРЗ тут жа аднавіла роўнасць (вызначыўся Іван Заяц-Маціеўскі). Трэці (і пераможны) мяч у вароты суперніка правёў Максім Конаў – адзін з лепшых гульцоў не толькі ў нашай камандзе, але і ва ўсім чэмпіянаце. Дзякуй за перамогу, Кубак наш!

Галоўны трэнер чыгуначнікаў Дзмітрый Некрашэвіч так ацаніў мінулую сустрэчу:

– Мы аддалі ініцыятыву суперніку, таму што разумелі, што ён трохі хутчэй нас. Чакалі свайго шанцу – і дачакаліся яго. Я хачу выказаць велізарную падзяку хлопцам за тое, што яны змагаліся, цярпелі, аддаваліся да канца дзеля гэтага трафея. Дзякуй і суперніку, думаю, гледачы былі задаволены сённяшнім матчам. Мы пастараліся падарыць ім свята. Чакаем балельшчыкаў і на іншых сустрэчах – ваша падтрымка заўсёды вельмі важная і патрэбна!

Да спісу навін за 2022 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць