Зносіны з Расіяй
Люты
-
22 лютага 2021БЧ і ААТ «РЖД» працягваюць паэтапнае аднаўленне міжнародных чыгуначных пасажырскіх зносін
Ва ўзаемадзеянні Беларускай чыгункі і ААТ «РЖД» і згодна з рашэннямі аператыўнага штаба па папярэджанні завозу і распаўсюджвання новай каронавіруснай інфекцыі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі працягваецца паэтапнае аднаўленне міжнародных пасажырскіх зносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.
Так, фірмоваму хуткаму цягніку «Беларусь» № 2/1 Мінск–Масква, фарміравання Беларускай чыгункі, адпраўленнем з Мінска з 20 лютага, а з Масквы з 21 лютага 2021, адноўлены прыпынак для пасадкі/высадкі пасажыраў на станцыі Орша-Цэнтральная.
Чытаць далей… -
09 лютага 2021Беларуская чыгунка на цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй рэалізавала ўжо больш за 7,5 тыс. праязных дакументаў
З моманту адкрыцця продажу праязных дакументаў (4 лютага 2021 году) Беларускай чыгункай на цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй рэалізавана больш за 7,5 тыс. білетаў. З іх 74,6% ці 5,6 тыс. праязных дакументаў – на фірмовы цягнік «Беларусь» №2/1 Мінск–Масква, фарміравання БЧ.
Пры гэтым цягніком №2 Мінск–Масква, які адправіўся са сталіцы Беларусі 8 лютага, было перавезена 320 пасажыраў, а на цягнік №1 Масква–Мінск адпраўленнем з Масквы 9 лютага на дадзены момант рэалізавана 310 праязных дакументаў.
Чытаць далей… -
08 лютага 2021На першы рэйс цягніка №2 Мінск–Масква Беларуская чыгунка рэалізавала больш за 230 білетаў
Беларуская чыгунка на першы рэйс цягніка №2 Мінск–Масква рэалізавала 236 білетаў. У адваротным кірунку на цягнік № 1 Масква–Мінск пасажыры набылі 229 білетаў.
Нагадаем, што сёння ў 22.10 у першую паездку з Мінска ў Маскву адправіцца фірмовы цягнік «Беларусь» №2/1 Мінск–Масква.
У сталіцу Расійскай Федэрацыі ён прыбудзе ў 08.13 наступных сутак. У адваротным кірунку з Масквы цягнік адправіцца 9 лютага 2021 года ў 22.13 і прыбудзе ў Мінск 10 лютага 2021 года ў 07.26. Далей з Мінска ён будзе курсіраваць па цотных, а з Масквы па няцотных днях.
Чытаць далей…