Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

БЧ і ААТ «РЖД» працягваюць паэтапнае аднаўленне міжнародных чыгуначных пасажырскіх зносін

22 лютага 2021

Ва ўзаемадзеянні Беларускай чыгункі і ААТ «РЖД» і згодна з рашэннямі аператыўнага штаба па папярэджанні завозу і распаўсюджвання новай каронавіруснай інфекцыі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі працягваецца паэтапнае аднаўленне міжнародных пасажырскіх зносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.

Так, фірмоваму хуткаму цягніку «Беларусь» № 2/1 Мінск–Масква, фарміравання Беларускай чыгункі, адпраўленнем з Мінска з 20 лютага, а з Масквы з 21 лютага 2021, адноўлены прыпынак для пасадкі/высадкі пасажыраў на станцыі Орша-Цэнтральная.

На станцыі Орша-Цэнтральная для пасадкі/высадкі пасажыраў прадугледжаны прыпынак і фірменнага цягніка «Янтар» № 30/29 Калінінград–Масква, фарміравання АТ «ФПК» (даччынае таварыства ААТ «РЖД»), адпраўленнем з Калінінграда і Масквы з 21 лютага 2021 года з магчымасцю праезду на ўчастку Мінск–Масква–Мінск.

Акрамя таго, цягнік № 79/80 Калінінград–Санкт-Пецярбург, адпраўленнем з Санкт-Пецярбурга з 22 лютага, а з Калінінграда з 24 лютага 2021 года будзе рабіць прыпынак для пасадкі/высадкі пасажыраў на станцыі Віцебск з магчымасцю праезду на ўчастку Віцебск–Санкт-Пецярбург–Віцебск.

Цягнік №360/359 Калінінград–Адлер, адпраўленнем з Калінінграда з 22 лютага, а з Адлера з 25 лютага 2021 года будзе спыняцца для пасадкі/высадкі пасажыраў на станцыях Мінск-Пасажырскі і Орша-Цэнтральная з магчымасцю праезду на ўчастку Мінск–Адлер–Мінск .

Звяртаем увагу, што ажыццяўленне праезду названымі цягнікамі прадугледжана толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Актуальную інфармацыю аб графіку руху дадзеных цягнікоў і кошту праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатка «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Беларуская чыгунка будзе аператыўна інфармаваць аб аднаўленні міжнародных пасажырскіх зносін.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам



Да спісу навін за 2021 год