Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! Беларуская чыгунка ўносіць часовыя змены ў графік руху асобных цягнікоў на ўчастках Баранавічы–Ваўкавыск і Мінск–Баранавічы–Брэст

10 мая 2024

У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на перагоне Слонім – Азярніца 15, 16, 20, 23, 27, 30 мая 2024 года і 3, 6, 10, 11, 12, 13, 17, 18, 19, 20, 24, 27 чэрвеня 2024 года часткова змяняецца маршрут і расклад руху пасажырскага цягніка № 680 Гродна – Віцебск, які будзе адпраўляцца з Гродна ў 10:36 (замест 11:59) змененым маршрутам праз станцыю Ліда, а не праз станцыю Ваўкавыск.

Звяртаем увагу пасажыраў, што ў названыя дні на ўчастку Баранавічы – Ваўкавыск асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа будуць рухацца змененым маршрутам і раскладам.

Акрамя гэтага, 20 мая 2024 года ў сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на станцыі Баранавічы-Палескія цягнік № 737 Мінск – Брэст, адпраўленнем з Мінска ў 13:15 будзе ісці з прыпынкам на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя (замест станцыі Баранавічы-Палескія).

Таксама 20 мая 2024 года асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастках Мінск – Баранавічы – Брэст будуць курсіраваць змененым раскладам і маршрутам.

Просім пасажыраў з разуменнем аднесціся да дадзеных абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак.

Больш падрабязная інфармацыя аб змяненні ў раскладзе руху цягнікоў размешчана на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by і ў афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд». Падрабязнасці таксама можна даведацца, патэлефанаваўшы па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра беларускай магістралі.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год