Беларуская чыгунка ў перыяд лістападаўскіх святаў перавезла ва ўсіх відах зносін больш за 1 мільён пасажыраў
09 лістапада 2023
З 3 па 8 лістапада 2023 года Беларуская чыгунка перавезла 1 мільён 38 тысяч пасажыраў.
Максімальны пасажырапаток назіраўся 3 і 7 лістапада.
У межах Рэспублікі асаблівым попытам у пасажыраў карысталіся цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа па маршрутах Мінск–Брэст, Мінск–Гомель, Мінск–Віцебск і Мінск–Магілёў.
У міжнародных зносінах перавезена амаль 50 тысяч пасажыраў. Найбольш папулярнымі напрамкамі былі Мінск–Масква і Мінск–Санкт-Пецярбург.
Для забеспячэння попыту насельніцтва на праезд чыгуначным транспартам у перыяд лістападаўскіх святаў Беларускай чыгункай было прызначана больш за 140 дадатковых цягнікоў, з якіх 100 курсіравалі ў межах Рэспублікі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ