Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 10 снежня Беларускай чыгункай уводзіцца ў дзеянне графік руху цягнікоў на 2023/2024 гады

13 кастрычніка 2023

10 снежня 2023 года з 00.00 на Беларускай чыгунцы ўводзіцца графік руху цягнікоў на 2023/2024 гады. Ён сфарміраваны на падставе маніторынгу попыту на перавозкі і напрамкаў пераважных пасажырапатокаў, а таксама выканання патрабаванняў сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва ў галіне транспарту. Ён будзе дзейнічаць на працягу года.

Усяго ў нарматыўным графіку руху цягнікоў на 2023/2024 гады па сетцы Беларускай чыгункі прадугледжана курсіраванне 381 пары пасажырскіх цягнікоў.

З 10 снежня міжнародныя пасажырскія перавозкі ў зносінах Беларусь–Расія будуць арганізаваны па асноўных пасажыраўтваральных напрамках у прамых і бесперасадачных зносінах з Масквой, Санкт-Пецярбургам, Калінінградам, Адлерам, Анапай, Мінеральнымі водамі, Самарай, Мурманскам і Архангельскам (праз Маскву, Яраслаўль і Волагду).

Таксама ў летні перыяд 2024 года павялічана перыядычнасць курсіравання цягнікоў да Адлера, Анапы і Калінінграда.

Акрамя таго, асобным цягнікам міжнародных ліній скарочаны час знаходжання ў дарозе.

Так, напрыклад цягніку №66/65 Мінск–Мурманск скарочаны час знаходжання ў дарозе з Мінска больш, чым на 4 гадзіны, у зваротным кірунку – на 1 гадзіну 40 хвілін. 

Таксама са снежня 2023 года будуць курсіраваць бесперасадачныя вагоны Мінск–Мінеральныя Воды перыядычнасцю праз дзень і Мінск–Архангельск (праз Смаленск, Маскву, Яраслаўль, Волагду) перыядычнасцю адзін раз на тыдзень. Акрамя таго працягне курсіраваць цягнік міжнародных ліній Мінск–Самара перыядычнасцю адзін раз у тыдзень, а цягнік №68/67 Смаленск–Санкт-Пецярбург будзе рухацца праз станцыю Віцебск праз дзень.

У новым графіку руху пасажырскіх цягнікоў у перыяды павышанага попыту на пасажырскія перавозкі па маршруце Мінск–Санкт-Пецярбург і Полацк–Масква будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі зручным для пасажыраў і турыстаў раскладам, а таксама захаваны дзеючы парадак курсіравання бесперасадачных вагонаў у зносінах Пскоў–Мінск–Пскоў у перыяд павелічэння пасажырапатоку.

Для забеспячэння перавозкі пасажыраў па перадвыходных, выхадных і святочных днях у графіку руху прадугледжаны дадатковыя цягнікі, якія будуць курсіраваць па найбольш папулярных у пасажыраў маршрутах, як у міжнародных зносінах, так і ў межах краіны.

Ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах пры фарміраванні графіка руху цягнікоў асаблівая ўвага была ўдзелена развіццю і ўзмацненню транспартных сувязяў рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.

Так, са снежня 2023 года па маршруце Віцебск–Мінск–Віцебск будзе прызначаны новы цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа перыядычнасцю курсіравання па пятніцах і нядзелях, а таксама ў перадсвяточныя і святочныя дні.

Маршрут цягніка міжрэгіянальных ліній эканомкласа №635 Мінск–Пінск будзе прадоўжаны да станцыі Брэст-Цэнтральны з прыпынкамі ў раённых цэнтрах Іванава (станцыя Янаў-Палескі), Драгічын, Кобрын і Жабінка.

У зносінах паміж Мінскам і абласнымі цэнтрамі, а таксама буйнымі гарадамі рэспублікі будуць курсіраваць больш за 30 пар цягнікоў міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнес-класа, якія абслугоўваюцца маторвагонным рухомым саставам.

Графік руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній, сфармаваны на падставе маніторынгу попыту на перавозкі, а таксама ў выніку праведзенай сумеснай работы з абласнымі выканаўчымі камітэтамі па аптымізацыі памераў руху на малаінтэнсіўных участках і арганізацыі рэгулярных аўтамабільных перавозак, прадугледжвае курсіраванне 254 пар цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа і 36 пар цягнікоў гарадскіх ліній.

Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху цягнікоў, кошту і правілах праезду можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд».


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год