Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! З 17 ліпеня 2023 года часова змяняецца маршрут руху шэрагу цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа ў Мінскім чыгуначным вузле

13 ліпеня 2023

У сувязі з правядзеннем у г. Мінску планавых работ па капітальным рамонце аўтамабільнага пуцеправода, які праходзіць над чыгуначнымі пуцямі паміж вул. Маскоўскай і вул. Чкалава, часова зменіцца маршрут руху шэрагу цягнікоў на Мінскім чыгуначным вузле. Змены закрануць некаторыя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа, якія курсіруюць на ўчастку Мінск–Асіповічы і Мінск–Орша.

З 17 ліпеня 2023 года цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа:

№6911, 6917 Асіповічы–Інстытут Культуры,

№6912 Інстытут Культуры–Асіповічы,

№6009, 6013, 6021 Орша–Інстытут Культуры,

№6024 Інстытут Культуры–Орша,

№6019, 6027 Барысаў–Інстытут Культуры,

№6018 Інстытут Культуры–Крупкі,

№6024, 6028, 6030 Інстытут Культуры–Барысаў,

а таксама з 18 ліпеня 2023 года цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа:

№6001 Барысаў–Інстытут Культуры,

№ 6008 Інстытут Культуры–Орша,

№ 6010 Інстытут Культуры–Барысаў

будуць прыбываць і адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі (замест п.п. Інстытут Культуры) з нязначнымі зменамі ў раскладзе.

Паводле інфармацыі камунальнага інжынірынгавага ўнітарнага прадпрыемства «Гардарбуд» рамонтныя работы на пуцеправодзе паміж вул. Маскоўскай і вул. Чкалава працягнуцца каля 16 месяцаў.

Больш падрабязную інфармацыю пра змены ў графіку руху цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік» або па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год