Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Спецыялісты Беларускай чыгункі адказалі на пытанні грамадзян падчас правядзення «Адзінага дня пасажыра»

05 ліпеня 2023

29 чэрвеня 2023 года Беларуская чыгунка правяла «Адзіны дзень пасажыра» ў новым фармаце. Каб задаць спецыялістам Беларускай чыгункі пытанне, якое цікавіць, не патрабавалася ехаць на чыгуначны вакзал – кансультацыю можна было атрымаць, патэлефанаваўшы па нумары тэлефона 151 у кантакт-цэнтр БЧ.

За 3 гадзіны паступіла больш за 30 званкоў з розных рэгіёнаў Беларусі. Пытанні і прапановы ў асноўным тычыліся карэкціроўкі раскладу руху асобных пасажырскіх цягнікоў, прадаўжэння маршрутаў іх руху, а таксама прызначэння дадатковых цягнікоў унутры рэспублікі і пашырэння геаграфіі іх курсіравання ў рэгіёны Расійскай Федэрацыі.

Па большасці пытанняў былі дадзены тлумачэнні падчас правядзення «Адзінага дня пасажыра», астатнія патрабуюць больш дэталёвай прапрацоўкі. Адказы на іх будуць апублікаваны ў жніўні 2023 года на афіцыйным інтэрнэт-сайце БЧ.

Вывучэнне меркавання пасажыраў і атрыманне зваротнай сувязі спрыяюць далейшаму развіццю пасажырскіх перавозак, у тым ліку распрацоўцы аптымальнага графіка руху цягнікоў, удасканаленні інфармацыйных сэрвісаў, павышэнню якасці аказваемых паслуг.

Беларуская чыгунка адкрыта для зносін з пасажырамі і гатова выслухаць усе іх пажаданні і прапановы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год