Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! 27, 28 лютага, 1, 2, 6, 9 сакавіка – часовыя змены ў графіку руху цягнікоў на ўчастку Мінск–Орша

24 лютага 2023

Звяртаем увагу, што 27, 28 лютага, 1, 2, 6, 9 сакавіка 2023 года ў сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на ўчастку Мінск–Орша, адмяняюцца цягнікі гарадскіх ліній №7278 Мінск-Пасажырскі–Чырвоны Сцяг (адпраўленне з Мінска ў 13.20) і №7279 Чырвоны Сцяг–Мінск-Пасажырскі (адпраўленне са ст. Чырвоны Сцяг у 14.43).

Акрамя таго, у гэтыя дні зменяцца маршруты цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа №6015 Барысаў–Мінск-Усходні (адпраўленне з Барысава ў 12.32) і №6018 Інстытут Культуры–Крупкі (адпраўленне з п.п. Інстытут Культуры ў 14.27):

– 27, 28 лютага, 6, 9 сакавіка цягнік №6015 прызначаны ў зносінах Барысаў–Смалявічы, а цягнік №6018 будзе курсіраваць па маршруце Смалявічы–Крупкі (адпраўленне са ст. Смалявічы ў 15.22).

– 1 і 2 сакавіка цягнік №6015 прызначаны ў зносінах Барысаў–Сцяпянка, а цягнік №6018 будзе курсіраваць па маршруце Сцяпянка–Крупкі (адпраўленне са ст. Сцяпянка ў 14.44).

Просім пасажыраў улічваць дадзеныя абставіны пры планаванні паездак.

Больш падрабязную інфармацыю пра змены ў графіку руху цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік» або па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год