Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дадатковыя цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй прызначаны ў лютым 2023 года

03 лютага 2023

З улікам прагназуемага павелічэння попыту на пасажырскія перавозкі ў перыяд працяглых выхадных, абвешчаных у Расійскай Федэрацыі, Беларуская чыгунка сумесна з ААТ «РЖД» прызначыла дадатковыя цягнікі ў зносінах Мінск–Масква, Мінск–Санкт-Пецярбург, Брэст–Масква ў перыяд 21-26 лютага 2023 года.

21 і 25 лютага цягнік № 250/249 Мінск–Санкт-Пецярбург адправіцца з Мінска ў 19:15, а яго адпраўленне назад з Санкт-Пецярбурга 22 і 26 лютага прызначана на 20:13.

22 лютага цягнік № 295/296 Масква–Брэст адправіцца з Масквы ў 22:59. У зваротным кірунку ён адправіцца з Брэста 24 лютага ў 00:18.

25 лютага дадатковы цягнік № 236 Брэст–Масква адправіцца з Брэста ў 13:12, а 26 лютага цягнік № 237 Масква–Брэст адправіцца з Масквы ў 11:16. У саставе цягнікоў № 236/237 таксама будуць курсіраваць бесперасадачныя вагоны Віцебск–Масква–Віцебск.

Акрамя таго, у гэтыя дні праз тэрыторыю Беларусі будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі № 229 Санкт-Пецярбург–Смаленск і № 230 Смаленск–Санкт-Пецярбург з прыпынкамі ў Гарадку, Віцебску і Лёзна.

Больш падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення, маршруце следавання дадатковых цягнікоў і кошту праезду можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год