Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! Змены ў графіку руху цягнікоў

23 сакавіка 2022

23 сакавіка 2022 года ў сувязі з работамі па аднаўленні чыгуначнай інфраструктуры на перагоне Міханавічы-Рудзенск змяняецца парадак курсіравання і графік руху цягнікоў міжрэгіянальных, рэгіянальных і гарадскіх ліній:

цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №745 Магілёў-Мінск, №707 Гомель-Мінск, №742 Мінск-Магілёў, №716 Мінск-Гомель;

цягніка міжрэгіянальных ліній эканомкласа № 647 Гомель-Мінск;

цягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа № 877 Жлобін-Мінск, №875 Калінкавічы-Мінск;

цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа:

№ 6901, № 6903 Пухавічы-Мінск, № 6905 Асіповічы-Пухавічы-Мінск, № 6907 Асіповічы-Мінск, № 6909 Бабруйск-Асіповічы-Мінск, № 6911 Асіповічы-Мінск, № 6902, № 6904, № 6806, № 6908 Мінск-Асіповічы, № 6742 Асіповічы-Жлобін.

Цягнікі гарадскіх ліній № 7201, № 7204/7203, № 7220/7219, № 7206/7205, №7208/7207, № 7210/7209, № 7212/7211, № 7214/7213, якія курсіруюць у зносінах Мінск–Рудзенск–Мінск, устанаўліваюцца ў зносінах Мінск-Міханавічы-Мінск.

Адмяняюцца цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа № 6910/6915 Мінск-Талька-Мінск, № 6912/6917 Мінск-Асіповічы-Мінск.

Больш падрабязную інфармацыю пра змены ў раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць у кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі па тэлефоне 105.

Беларуская чыгунка прыносіць пасажырам прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год