Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў цягнікоў гарадскіх ліній

29 сакавіка 2022

Паводле паведамлення ААТ «Сбер Банк» у цягніках гарадскіх ліній прыпынены аперацыі аплаты праезду з выкарыстаннем карт плацежных сістэм Visa і MasterCard, эмітаваных банкамі-нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, а таксама мабільных прылад, якія падтрымліваюць тэхналогію NFC (смартфоны, смарт-гадзіннікі і г.д.).

Аплата праезду банкаўскімі картамі плацежных сістэм Visa і MasterCard, выпушчанымі банкамі Рэспублікі Беларусь, даступна ў цягніках гарадскіх ліній без абмежаванняў.

Акрамя таго, набыць білет на цягнікі гарадскіх ліній можна праз мабільны дадатак «БЧ. Мой поезд», на сайце pass.rw.by, праз тэрміналы самаабслугоўвання і ў білетных касах Беларускай чыгункі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год