Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! Часовыя змены ў маршруце руху цягнікоў на ўчастку Круляўшчызна–Маладзечна

12 сакавіка 2022

У сувязі з планавым правядзеннем работ па капітальным рамонце чыгуначнага моста на ўчастку Круляўшчызна–Маладзечна ў перыяд з 15.03.2022 па 17.03.2022, з 29.03.2022 па 31.03.2022, з 12.04.2022 па 14.04.2022, з 19.04.2022 па 21.04.2022 уносяцца змены ў расклад руху асобных цягнікоў міжрэгіянальных ліній эканомкласа:

– цягнік №658 Брэст–Полацк, адпраўленнем з Брэста 14, 15, 28, 29 сакавіка 2022 года, 11–13, 18–20 красавіка 2022 года, прызначаецца ў зносінах Брэст–Вілейка, прыбыццём на станцыю Вілейка ў 08-16;

– цягнік №657 Полацк–Брэст адпраўленнем з Полацка 5, 16, 29, 30 сакавіка, 12–14, 19–21 красавіка 2022 года прызначаецца ў зносінах Вілейка–Брэст адпраўленнем з Вілейкі ў 20-32.

Будуць адменены цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа №869/870 у зносінах Мінск–Полацк–Мінск:

– адпраўленнем з Мінска 15, 16, 29, 30 сакавіка 2022 года, 12, 13, 19, 20 красавіка 2022 года;

– адпраўленнем з Полацка 16, 17, 30, 31 сакавіка 2022 года, 13, 14, 20, 21 красавіка 2022 года.

Таксама па змененаму маршруту і раскладу у названы перыяд на ўчастку Круляўшчызна–Маладзечна будзе ісці шэраг цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа.

Просім пасажыраў з разуменнем аднесціся да дадзеных абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год