Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! Часовыя змены ў маршруце руху цягнікоў на ўчастку Асіповічы–Салігорск

12 сакавіка 2022

У сувязі з правядзеннем работ па рамонце чыгуначнага моста на ўчастку Асіповічы–Салігорск 17, 24 і 31 сакавіка 2022 года будуць адменены цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа № 879/880 у зносінах Магілёў–Салігорск–Магілёў.

Таксама ў названыя даты шэраг цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Асіповічы–Салігорск будзе ісці па змененаму маршруту і раскладу.

Просім пасажыраў з разуменнем аднесціся да дадзеных абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год