Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! Часовыя змены ў маршруце руху цягнікоў на ўчастку Асіповічы – Салігорск

30 сакавіка 2022

У сувязі з планавым рамонтам чыгуначнага моста на ўчастку Асіповічы – Слуцк 7, 14, 21 і 28 красавіка 2022 года будуць адменены цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа № 879/880 у зносінах Магілёў – Салігорск – Магілёў.

Таксама ў гэтыя даты шэраг рэгіянальных цягнікоў эканом-класа на ўчастку Асіповічы – Салігорск будзе ісці змененым маршрутам і раскладам.

Просім пасажыраў з разуменнем аднесціся да дадзеных абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2022 год