Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка паляпшае ўмовы праезду ў зносінах Мінск-Гомель і Мінск-Калінкавічы

22 сакавіка 2022

У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў з 4 красавіка 2022 года ў зносінах Мінск-Гомель замест цягніка міжрэгіянальных ліній эканомкласа №647/648 будзе курсіраваць цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №757/758, які абслугоўваецца новымі электрацягнікамі ЭПМ у пяцівагонным выкананні.

Цягнік №758 будзе адпраўляцца з Мінска ў 17-24 і прыбываць у Гомель у 20-48. У зваротным кірунку цягнік №757 адправіцца з Гомеля ў 7-28 і прыбудзе ў Мінск у 10-41. Дадзеныя цягнікі будуць знаходзіцца ў дарозе менш на 57 і 74 хвіліны адпаведна. На маршруце прадугледжаны прыпынкі на станцыях Пухавічы, Асіповічы, Бабруйск, Чырвоны Бераг, Жлобін і Буда-Кашалёўская.

Продаж білетаў на новы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №757/758 Мінск-Брэст ужо адкрыты.

Таксама з 4 красавіка 2022 года для зручнасці пасажыраў час адпраўлення цягніка рэгіянальных ліній бізнес-класа №876 Мінск-Калінкавічы змяняецца на больш ранні. Цягнік №876 будзе адпраўляцца з Мінска ў 19-36 і прыбываць у Калінкавічы ў 23-27 (на 1 гадзіну раней, чым у цяперашні час).

Актуальную інфармацыю аб графіку руху, кошту і правілах праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год