Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе!

24 сакавіка 2022

Беларускай чыгункай завершаны работы па аднаўленні кантактнай сеткі на перагоне Рудзенск–Міханавічы, пашкоджанай у выніку дарожна-транспартнага здарэння 22 сакавіка 2022 года.

З 10.00 24 сакавіка 2022 года рух цягнікоў міжнародных, міжрэгіянальных, рэгіянальных і гарадскіх ліній арганізаваны ў адпаведнасці з пастаянна дзеючым раскладам.

Беларуская чыгунка выказвае пасажырам словы падзякі за разуменне і цярпенне ў сітуацыі, якая склалася, і прыносіць свае прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год