Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Адноўлены рух цягнікоў на перагоне Рудзенск-Міханавічы

23 сакавіка 2022

23 сакавіка 2022 года ў 05.05 адноўлены рух цягнікоў на перагоне Рудзенск-Міханавічы. Рух арганізаваны па двух галоўных пуцях з абмежаванай хуткасцю і асаблівымі ўмовамі пропуску цягнікоў.

У выніку сутыкнення цягніка міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа №741 Магілёў-Мінск з прычэпам трактара, які перасякае чыгуначныя пуці на рэгуляваным чыгуначным пераездзе з сігналізацыяй, якое адбылася на перагоне Рудзенск-Міханавічы 22 сакавіка 2022 года ў 17.59, было затрымана 24 пасажырскіх цягніка. Арыентыровачны час затрымкі цягнікоў склаў ад 7 хвілін да 4 гадзін.

У перыяд правядзення аднаўленчых работ перавозка пасажыраў на ўчастку Міханавічы-Рудзенск-Міханавічы ажыццяўлялася аўтобусамі. Работы па аднаўленні чыгуначнай інфраструктуры працягваюцца.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці і чарговы раз заклікае вадзіцеляў аўтатранспарту выконваць правілы праезду чыгуначных пераездаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год