31 сакавіка 2022 года Беларуская чыгунка правядзе «Адзіны дзень пасажыра» ў анлайн-фармаце
28 сакавіка 2022
31 сакавіка 2022 года на працягу трох гадзін на пытанні пасажыраў адкажа кіраўніцтва пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі. Задаць свае пытанні можна будзе з 11-00 да 14-00 па тэлефоне Кантакт-цэнтра БЧ 151.
Акрамя таго, 30 сакавіка і да пачатку правядзення мерапрыемства 31 сакавіка 2022 года ўсе жадаючыя змогуць задаць свае пытанні спецыялістам БЧ праз Кантакт-цэнтр Беларускай чыгункі па нумары 151, паказаўшы, што пытанне зададзена ў рамках «Адзінага дня пасажыра». Адказы будуць апублікаваны на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі (www.rw.by).
«Адзіны дзень пасажыра» праводзіцца на Беларускай чыгунцы рэгулярна 4 разы на год, пачынаючы з 2015 года, з мэтай вывучэння меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэння зваротнай сувязі.
Правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе далейшаму ўдасканаленню пасажырскіх перавозак і павышэнню якасці аказваемых паслуг.
Беларуская чыгунка адкрыта для зносін з пасажырамі і гатова выслухаць іх пажаданні і прапановы.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год