Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Аплаціце праезд! Амаль 3,5 тысячы безбілетных грамадзян прыцягнула да адміністрацыйнай адказнасці Беларуская чыгунка за 6 месяцаў 2021 года

15 ліпеня 2021

За 6 месяцаў 2021 года кантралёрамі-рэвізорамі пасажырскіх цягнікоў Беларускай чыгункі праведзена 28 896 праверак у цягніках. Асноўная ўвага, надавалася цягнікам гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа, на долю якіх прыйшлося 96,7% ад агульнай колькасці праведзеных праверак.

У выніку кантролю ў цягніках спагнана штрафу і тарыфу на суму 82,9 тысячы рублёў.

Беларуская чыгунка працягвае работу па ўзмацненні кантролю аплаты праезду ў цягніках. У прыватнасці, запланавана правядзенне групавых праверак, дэкад суцэльнага кантролю, падчас якіх правяраецца да 90% цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа, якія курсіруюць на кантраляваным участку, а таксама арганізацыя суцэльнага кантролю на ўсей дарозе цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа.

Беларуская чыгунка заклікае пасажыраў адказна ставіцца да карыстання паслугамі чыгуначнага транспарту і своечасова аплачваць праезд!

Для зручнасці і эканоміі часу рэкамендуем пасажырам набываць электронныя білеты з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» (у тым ліку і на цягнікі з ненумараванымі месцамі), а таксама карыстацца тэрміналамі самаабслугоўвання для куплі білетаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній.

Звяртаем увагу!

Штраф за безбілетны праезд складае:

у цягніках гарадскіх ліній ад 0,5 да 1 базавай велічыні;

у цягніках рэгіянальных ліній 0,7 базавай велічыні,

у цягніках міжрэгіянальных і міжнародных лініях 1 базавую велічыню.

Курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў, выкарыстанне электронных сістэм курэння, сістэм для спажывання тытуню ў месцах, дзе яны ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі забаронены, цягнуць накладанне штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2020 г. № 783 з 1 студзеня 2021 г. базавая велічыня ўстаноўлена ў памеры 29 рублёў.

У выпадку ўзнікнення спрэчных сітуацый або наяўнасці ў пасажыраў прапаноў па павышэнні эфектыўнасці кантролю ў цягніках, грамадзяне могуць звяртацца па тэлефонах у Мінску.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год