Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 22 красавіка цягнікі з Калінінграда будуць рабіць дадатковыя прыпынкі на тэрыторыі Беларусі

22 красавіка 2021

З 22.04.2021 уводзяцца дадатковыя прыпынкі для пасадкі і высадкі пасажыраў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у наступных транзітных цягнікоў:

№30/29 Калінінград–Масква – па станцыях Смаргонь і Маладзечна з магчымасцю праезду пасажыраў на ўчастках Маладзечна–Масква і Масква–Смаргонь;

№80/79 Калінінград–Санкт-Пецярбург – па станцыях Смаргонь, Маладзечна, Крулеўшчына, Полацк, Шуміліна з магчымасцю праезду пасажыраў на ўчастку Смаргонь–Санкт-Пецярбург–Смаргонь;

№360/359 Калінінград–Адлер – па станцыях Смаргонь, Маладзечна, Барысаў з магчымасцю праезду пасажыраў на ўчастку Смаргонь–Адлер–Смаргонь.

Звяртаем увагу, што ажыццяўленне праезду названымі цягнікамі прадугледжана толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Таксама нагадваем, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь, пры ўездзе на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, абавязаны мець даведку пра абследаванне на каронавірусную інфекцыю COVID-19 з адмоўным вынікам лабараторнага абследавання метадам ПЦР, выдадзеную не пазней, чым за тры дні да даты пачатку паездкі. Выключэнне складаюць дзеці ва ўзросце да 5 гадоў (пры наяўнасці даведкі ў тых, хто іх суправаджае), члены ўрадавых дэлегацый дзяржавы-члена EAЭС пры вяртанні ў краіну грамадзянства, члены лакаматыўных брыгад і асобы, звязаныя з перавозачнай дзейнасцю на чыгуначным транспарце.

Грамадзяне РФ, якія вяртаюцца ў Расійскую Федэрацыю з-за мяжы чыгуначным транспартам павінны запоўніць анкету на Адзіным партале дзяржаўных і муніцыпальных паслуг (ЕПГУ) да прыбыцця на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, а па прыбыцці – прайсці на працягу трох каляндарных дзён лабараторнае даследаванне на COVID-19 метадам ПЦР і размясціць вынік на ЕПГУ. Да атрымання вынікаў абавязкова выкананне рэжыму ізаляцыі па месцы жыхарства (знаходжання).

Падчас руху ў Рэспубліку Беларусь замежныя грамадзяне, якія дасягнулі шасцігадовага ўзросту, за выключэннем тых, хто мае дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, таксама павінны мець медыцынскі дакумент, які пацвярджае адмоўны вынік ПЦР-тэсту на COVID-19.

Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху дадзеных цягнікоў, правілах і кошту праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра БЧ.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год