Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 30 красавіка 2021 года сталіцы Беларусі і Расіі звяжуць хуткасныя цягнікі ў дзённых зносінах

09 красавіка 2021

З 30 красавіка ААТ «РЖД» і Беларуская чыгунка ў рамках развіцця міжнародных пасажырскіх перавозак рэалізуюць новы сумесны праект па арганізацыі дзённых хуткасных пасажырскіх зносін паміж сталіцамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

У абарот прызначаны дзве пары новых хуткасных міжнародных цягнікоў № 717/722 і № 721/718 Масква–Мінск–Масква фарміравання ААТ «РЖД».

Гэтыя цягнікі будуць курсіраваць штодзённа і адпраўляцца з пачатковых і прыбываць у канчатковыя пункты прызначэння па люстраным раскладзе двойчы ў дзень. Час у дарозе складзе менш за 7 гадзін.

Цягнікi № 722/717 з Мінска і Масквы будуць адпраўляцца ў 06:20 і прыбываць у Маскву і Мінск у 13:10. У дарозе яны будуць рабіць прыпынкi ў Оршы і Смаленску.

Цягнікi № 718/721 з Мінска і Масквы будуць адпраўляцца ў 16:00 і прыбываць на канчатковыя пункты прызначэння ў 22:55. У дарозе яны будуць рабіць прыпынкi ў Оршы, Смаленску і Вязьме.

У першы рэйс 30 красавіка 2021 года з Мінска і Масквы цягнікi № 718 Мінск–Масква і № 721 Масква–Мінск адправяцца ў 16:00 і прыбудуць у Маскву і Мінск у 22:55.

Гэтыя цягнікі будуць абслугоўвацца саставамі «Ластаўка» у камплектацыі «Прэміўм» у пяцівагонным выкананні, дзе пасажыры могуць ажыццявіць паездкі ў бізнес-і эканомкласе. Для пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі прадугледжаны пад'ёмнікі для інвалідных калясак, а таксама спецыялізаваныя месцы з мацаваннем для калясак і кнопкай выкліку правадніка.

Звяртаем увагу, што ажыццяўленне праезду названымі цягнікамі прадугледжана толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Таксама нагадваем, што пасажыры, якія едуць за мяжу чыгуначным транспартам, абавязаны мець медыцынскія дакументы, якія пацвярджаюць адмоўны вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19, выкананага не пазней, чым за 3 сутак да даты перасячэння мяжы, і выконваць пры знаходжанні на чыгуначных вакзалах і ў цягніках масачны рэжым.

Актуальную інфармацыю аб графіку руху цягнікоў, кошце і правілах праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год