Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка працягвае навагоднія акцыі па зніжэнні кошту на асобныя цягнікі ў Расію

02 студзеня 2019

У перыяд з 5 па 10 студзеня 2019 года Беларуская чыгунка прапануе скарыстацца пасажырам спецыяльнай прапановай ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй.

Спецыяльная тарыфная прапанова прадугледжвае зніжэнне агульнага кошту праезду ад 30% (у залежнасці ад адлегласці) на месцы, якія застануцца нерэалізаванымі ў свабодным продажы пры ўмове іх афармлення за 3 сутак і менш (з улікам даты адпраўлення) на цягнік №131 Масква—Брэст адпраўленнем з 5 па 10 студзеня 2019 года.

Таксама тарыфная прапанова прадугледжвае зніжэнне агульнага кошту праезду да 10% на цягнік №1 Масква—Мінск адпраўленнем 6, 7 студзеня 2019 года.

З інфармацыяй аб кошце праезду можна азнаёміцца ​​на афіцыйным сайце беларускай магістралі www.rw.by, а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра БЧ.
 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год