Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прызначыла 138 дадатковых цягнікоў на навагоднія і калядныя святы

28 лістапада 2018

Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў. З 22 сьнежня 2018 года па 12 студзеня 2019 года БЧ прызначае дадатковыя цягнікі і павялічвае перыядычнасць курсіравання цягнікоў у міжнародных і міжрэгіянальных зносінах.

У міжнародных зносінах дадаткова прызначана 18 цягнікоў па найбольш запатрабаваных маршрутах: Мінск—Масква—Мінск, Мінск—Санкт-Пецярбург-Мінск, Масква—Брэст—Масква, Санкт-Пецярбург—Бранск, Гомель—Сноўск—Гомель, Мінск—Вільнюс—Мінск.

У міжрэгіянальных зносінах у навагоднія і калядныя святы будзе курсіраваць 120 дадатковых цягнікоў. Прызначэнне цягнікоў і павелічэнне перыядычнасці курсіравання прадугледжана на традыцыйна папулярных для пасажыраў кірунках: Мінск—Гомель, Мінск—Брэст, Мінск—Віцебск, Мінск—Пінск, Віцебск—Магілёў, Віцебск—Брэст, Магілёў—Гомель, Мозыр (арт. Козенкі)—Мінск.

Праца па прызначэнні дадатковых цягнікоў у міжрэгіянальных і міжнародных зносінах працягваецца.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www. rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год